Вядомы беларускі аніматар сыйшоў з акадэміі мастацтваў
23 жнiўня 2023 у 1692774060
«Зеркало»
Вядомы беларускі аніматар і тэлевядоўца Міхаіл Тумеля больш не працуе у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, піша тэлеграм-канал «Священный Белавуд» са спасылкай на Facebook Тумелі.
«<…> Але сёння завершыўся 15-гадовы тэрмiн майго настаўнiцтва для студэнтаў-анiматараў у сценах Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў. Разышлicя "па пагадненнi бакоў", як запicана у зялёнай працоўнай кнiжцы.
Худрук мультстудыi Алег Белавусаў прыцягнуў мяне да выкладання мультыплiкату для набранага iм у 2008 годзе курсе анiматараў пасля 10-гадовага перапынку у выкладаннi анiмацыi у Беларусi.», - напісаў Міхаіл у фэйсбуку.
Міхаіл Тумеля - адзін са знаных беларускіх аніматараў, які працаваў у мностве краін: Беларусі, Расіі, Паўднёвай Карэі, Японіі і г. д. Сярод самых знакамітых яго прац - «Чароўная жалейка», «Беларускія прымаўкі», «Беларуская выцінанка», «Аповесць мінулых гадоў» і г. д. Таксама Міхаіл веў культавую перадачу «Мульціклуб», дзе працаваў вядомы беларускі тэлевядучы Паца-Ваца.