«Спадзяваліся да апошняга, што мы перадумаем». Гамельчукі далі першынцу такое незвычайнае імя, што давялося спрачацца са сваякамі
29 сакавiка 2024 у 1711715040
«Зеркало»
У сямейнай пары з Гомеля нарадзіўся першынец, якога яны назвалі Космас. Яны ўпэўненыя, што незвычайнае імя прынясе іх сыну поспех, хоць сваякі і некаторыя сябры ўспрынялі яго скептычна, паведамілі ў галоўным упраўленні юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.
«Рэдкае старажытнагрэцкае імя» зарэгістравалі ў ЗАГСе Навабеліцкага раёна. Калі хлопчык вырасце, яго будуць называць Космас Вадзімавіч.
Паводле мамы дзіцяці, ніякіх сумневаў у выбары не ўзнікала - гэта было іх аднагалоснае з мужам рашэнне. Затое са сваякамі давялося «пабадацца» - бабулі дагэтуль не называюць ўнука па імені, прызнаецца яна:
- Спадзяваліся да апошняга, што мы перадумаем. Але ў нас і варыянтаў іншых не было. Імя прыгожае, незвычайнае, выклікае асацыяцыі з космасам, а гэта нешта неабсяжнае і чароўнае.
Сябры пары таксама па-рознаму ўспрынялі нязвыклае імя: адны - спакойна і прыязна, іншыя - са скепсісам і недаверам.
- Думалі, мы жартуем, спрабавалі пераканаць, што гэта сапсуе дзіцяці будучыню. Але мы ўпэўненыя, што незвычайнае імя прынясе сыночку поспех! - расказала жанчына.