Памятаеце мужчыну, якому «не дазваляюць заводзіць коціка»? Ролік заўважыў расійскі дызайнер Лебедзеў — і абразіў беларуса
27 мая 2024 у 1716804000
«Зеркало»
Гісторыя мінчука, які ходзіць па выставах катоў, бо яму не дазваляюць заводзіць свайго, атрымала працяг. І гэта не доўгачаканага гадаванца (як можна было падумаць), а каментар у адрас беларуса ад расійскага дызайнера Арцемія Лебедзева. Відэа са словамі расіяніна і сваёй рэакцыяй мужчына выклаў у TikTok.
@krasovskivv #котики #лебедев #импотент #слава ♬ оригинальный звук - krasovskivv
У роліку пасля кароткай прадмовы беларуса: «Як гісторыя пра коцікаў зрабіла мяне бяздомным імпатэнтам», - паказаны ўрывак з відэа Лебедзева, дзе ён каментуе навіну.
- Нейкі мужык настолькі несамастойны, што не можа сам сабе забяспечыць уласнае жыллё, таму, мабыць, сядзіць на шыі ў кагосьці. І той, у каго ён сядзіць на шыі, не дае яму заводзіць дома коцікаў. Таму ён іх не заводзіць, бо інакш кажа, што яго проста выганяць на**й. Ну, а паколькі сам ён імпатэнт і не ў стане сабе нічога ў жыцці арганізаваць, ён проста ходзіць на шоу коцікаў, для таго каб там імі замілоўвацца, - заявіў расіянін.
Сам аўтар «заляцелага» роліка ставіцца да такога каментара з іроніяй.
- Вось такія высновы можна зрабіць з хвіліннага відэа пра коцікаў: я бяздомны імпатэнт, - кажа ён. - Напэўна, гэта адваротны бок славы, якая звалілася на мяне літаральна на мінулым тыдні. <…> За што рэдактары Арцемія Лебедзева вылілі на мяне столькі бруду, я не разумею.
У відэа ўжо 140 тысяч праглядаў. У каментарах пад ролікам карыстальнікі цалкам на баку мужчыны:
- «А я не ведала, што паважаць сваіх сужыцеляў - гэта быць бяздомным імпатэнтам. Атрымліваецца, я таксама такая», - піша карыстальніца victoria_has_a_secret.
- «Таксама была ў шоку, нават не ведаючы вас і рэальнай сітуацыі, з чаго такія высновы - незразумела. Калі дома могуць быць алергікі з сур'ёзнымі сімптомамі», - падтрымлівае беларуса карыстальніца з нікам oxy.
- «Вы вельмі мілы і добры чалавек, калі ласка, не слухайце нікога. Гэта наогул нічыя справа, хто дзе жыве і як», - упэўненая hyppie.community.
- «Мужык, нікога не слухай, ты наогул круты, шчыра зычу табе ўсяго самага добрага і светлага», - заклікае killahjunk.
- «Вы знялі вельмі мілае відэа пра выставу. Тое, што хтосьці ў сям'і супраць гадаванца, - гэта абсалютна нармальна! Мне таксама не дазваляюць, і што з таго? Я часам хаджу да сяброў пагуляць з іх катамі», - дзеліцца user7127038253626.
Прыляцела і расійскаму дызайнеру:
- «Чаму Лебедзеў кожнае відэа расказвае сваю біяграфію?»
- «Ён заўсёды так навіны падае, напрыдумляе ў іх усё, што толькі можна».
- «Лебедзева можна слухаць толькі без гуку».
- «Гэта наогул абраза, яшчэ і масавая, я б у суд за такое падаў, хай просіць прабачэння».
- «Як мяне раздражняе Лебедзеў, захапляюся вашым спакоем!»