• Zerkalo.io – новости Беларуси и мира

Чытаць і разумець пісанку: мінчанка піша на велікодных яйках старажытныя абярэжныя сімвалы

15 апреля 2023 в 1681581720
«Зеркало»

Мінчанка Ганна Клімовіч размалёўвае велікодныя яйкі. Не проста малюе - піша на іх старажытныя абярэжныя сімвалы, якія складаюцца ў цудоўныя карункі, піша «Звязда».

Велікодныя яйкі Ганны Клімовіч. Фота: Анатоль Кляшчук, Звязда
Велікодныя яйкі Ганны Клімовіч. Фота: Анатоль Кляшчук, «Звязда»

У славянскіх народаў, у тым ліку на Беларусі, існуюць некалькі відаў фарбавання яек падчас Вялікадня - крашанка (у адным колеры, пераважна чырвоным), маляванка (адвольны малюнак, напрыклад птушкі альбо жывёлы) і пісанка (абрадавы строгі роспіс па «жывым» (сырым) яйку). Ганна Клімовіч захапляецца менавіта гэтым архаічным узорам-роспісам, які перадае глыбокую інфармацыю пра сэнс жыцця, пашырае веды пра сусвет і вяртае да вытокаў.

- Роспіс па яйку - як малітва Богу! - кажа мастачка пра стан душы ў час натхнення і праводзіць моўную паралель у стварэнні культавых роспісаў - іконы і пісанкі. - Пісанка - гэта своеасаблівы іканапіс - закадзіраваны, алегарычны і сакральна сімвалічны.

Велікодныя яйкі Ганны Клімовіч. Фота: Анатоль Кляшчук, Звязда
Велікодныя яйкі Ганны Клімовіч. Фота: Анатоль Кляшчук, «Звязда»

Ганна любіць гэтыя маленькія арнаментаваныя малюнкі па сырым яйку і ведае пра іх амаль усё, таму што сімвалы - знакі невыпадковыя і перадаюцца з пакалення ў пакаленне - ад бабулі да маці, ад маці да дачкі.

Велікодныя яйкі Ганны Клімовіч. Фота: Анатоль Кляшчук, Звязда
Велікодныя яйкі Ганны Клімовіч. Фота: Анатоль Кляшчук, «Звязда»

Такое яйка (іх, дарэчы, фарбуюць не толькі на Вялікдзень, але і ўвесь год) дораць як абярэг - на стварэнне і захаванне сям'і, добры радавод, на зачацце і на багаты ўраджай. Геаметрычныя малюнкі сімвалізуюць культ маці-зямлі, сонца, агню, радавога дрэва. У старажытнасці перад вясеннім сонцаваротам стваралі шмат пісанак. Ёсць яйкі з назвамі «яблынка», «берагіня», «узаранае поле», «ярыла»…

Велікодныя яйкі Ганны Клімовіч. Фота: Анатоль Кляшчук, «Звязда»

- Чытаць і разумець пісанку - значыць валодаць славянскім светаўспрыманнем, - кажа Ганна Клімовіч. - Наогул, пакуль у нас ёсць свае старажытныя традыцыі, мы моцныя!

Велікодныя яйкі Ганны Клімовіч. Фота: Анатоль Кляшчук, «Звязда»

Новости по теме:

Лукашенко рассказал, что в Беларуси в начале 90-х «давили и травили» русский язык и русскоязычное население. А что было на самом деле?

В Dana Mall к Пасхе снова сделали красоту: огромные яйца-дома с курочками, утятами и енотом внутри. Вот фоторепортаж

Сегодня, 9 апреля, католики и протестанты празднуют Воскресение Христово

Полная версия