Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  3. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  4. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  5. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  6. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  7. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  10. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


Беларусы «актыўна заяўляюць пра свае замежныя дакументы». Пра гэта паведаміў 13 верасня начальнік Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун.

Вид на жительство в Литве. Фото: ovisah.ru
Від на жыхарства ў Літве. Фота: ovisah.ru

Паводле звестак ведамства, у органы ўнутраных справаў і органы дыпламатычнай службы паведамілі пра наяўнасць такіх дакументаў больш чым 6,5 тысячы беларусаў.

«У АУС маюць інфармацыю пра людзей з замежным грамадзянствам або відам на жыхарства. Таму ў выпадку наяўнасці вышэйзгаданых дакументаў рэкамендуецца паведаміць пра гэта самастойна, каб пазбегнуць у далейшым адказнасці, увядзенне якой у цяперашні час прапрацоўваецца», — папярэдзілі ў МУС.

Нагадаем, у Беларусі 11 ліпеня набыў моц абноўлены закон «Пра грамадзянства». Ён сярод іншага абавязаў грамадзян краіны інфармаваць дзяржаўныя органы пра атрыманне замежнага грамадзянства, віду на жыхарства або іншых дакументаў, якія даюць льготы і прэферэнцыі.

Цяпер у законе прадугледжаны абавязак цягам трох месяцаў інфармаваць беларускую дзяржаву пра атрыманне замежных дакументаў, але ніякай адказнасці за невыкананне гэтага патрабавання няма. У МУС пра гэты «прабел» ведаюць і абяцаюць у выпадку неабходнасці яго закрыць.

Як заявіць пра наяўнасць замежных дакументаў:

  • размясціць адпаведную інфармацыю на Адзіным партале электронных паслуг інфармацыйнай сістэмы platform.gov.by. Для гэтага трэба папярэдне атрымаць электронны лічбавы подпіс і стварыць асабісты кабінет на партале;
  • звярнуцца ў орган унутраных справаў ці дыпламатычнай службы па месцы свайго знаходжання;
  • праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (обращение.бел);
  • пісьмовым зваротам у орган унутраных справаў або дыпламатычнай службы.