Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  3. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  4. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  5. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  6. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  7. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  10. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


Мінчук выклаў у TikTok відэа пра стан справаў з паркоўкай у «Минск Мире» — у троххвілінным відэа некалькі беспаспяховых спробаў знайсці вольнае месца. Увагу на ролік звярнуў CityDog.

@joinlex ♬ оригинальный звук — Алексей Гаенков

У троххвілінным відэа, у якога ўжо больш за 716 тысяч праглядаў і тысяча каментароў, — беспаспяховыя спробы мінчука знайсці парковачнае месца ў папулярным раёне «Минск Мир».

Цэлы шэраг з больш чым 25 прыпаркаваных машын аўтар здымае ўжо на пад’ездзе да самога ЖК, то-бок тым, хто пакінуў машыны на гэтым месцы, трэба ісці да найбліжэйшых дамоў мінімум ад 850−900 метраў.

Далей яшчэ цікавей — паркоўкі ў дварах

На заездзе ў двор — ужо бітма, пры гэтым машыны ставяць амаль на тратуары. Аўтар відэа каментуе, што «ідзе толькі на першае кола». Спойлер: такіх будзе некалькі. Але пры гэтым адзначае, што месцы для інвалідаў «заўсёды вольныя». Машыны шчыльна стаяць паабапал дарогі, часам у два шэрагі, блакуючы выезд тым, хто паспеў заняць парковачнае месца. Праз тры хвіліны відэа аўтар так і не знаходзіць вольнага месца.

І што ў каментарах?

Як звычайна, вельмі гарачае абмеркаванне самога раёна «Минск Мир» і забудоўшчыка, якога, на думку каментатараў, трэба абавязаць будаваць шматузроўневыя паркінгі. Яны, дарэчы, там ёсць — цэлых сем штук. Але, як пішуць пад допісам, «стаяць пустыя», бо ўсе хочуць «паркавацца бясплатна і бліжэй да дома». Машына-месца на такім паркінгу, дарэчы, абыдзецца ў 4300 еўра пры ўмове 100-працэнтнай аплаты.

А вось што пішуць яшчэ

«Мой тата заўсёды знаходзіць, дзе там стаць каля дома. Нават цяпер на відэа ўбачыла яго машыну ледзь не ля пад’езда, але паркоўка — гэта праблема, бо гэты праект разлічаны на падземныя паркінгі».

«Ну, вось рэальна прадавалі б гэтыя парковачныя месцы па 2000−3000 даляраў, кожны б купіў колькі яму трэба, а забудоўшчыкі на этапе будоўлі зрабілі б столькі, колькі трэба, месцаў».

«Парковачных месцаў робяць столькі, колькі і трэба, усё строга па законе: 1 месца на 3 кватэры, а тое, што ў вас 3 машыны на 1 кватэру, — гэта ўжо вашыя праблемы».

«У такі час ты ні ў адным раёне машыны не паставіш: хоць у Серабранцы, хоць у Чыжоўцы, хоць ва Уруччы».

«Мне гэтыя пакатушкі нагадалі, як я ў Жэневе свабоднае парковачнае месца шукала. І я яго знайшла — за 5 км ад дома. Назад ехала на аўтобусе. А назаўтра ўстала, а 7-й раніцы, бо машыну да 8.00 трэба было прыбраць з паркоўкі, інакш штраф. Гэта паркоўка нейкага офіснага будынка, дзе можна стаяць з 19.00 да 8.00, у астатні час — толькі супрацоўнікам гэтага офіса».

«З'ездзіце ў спальны раён Малінаўкі, любы іншы і ў цэнтр, калі ласка, у гэты ж час — чакаю відэа».