Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Победителем «Евровидения-2025» стал исполнитель Джей Джей из Австрии
  2. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  3. На рынке труда усиливается проблема, которой недавно озадачился Лукашенко
  4. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
  5. Силовики взялись «помогать» очередным крупным компаниям — с маски-шоу и задержаниями. Чем опасно такое поведение и почему терпит бизнес
  6. Синоптики объявили на понедельник неблагоприятное гидрометеорологическое явление. В чем причина?
  7. Скрозь агідны лес смутку. Ліст каманды «Люстэрка» кіраўніцам TUT.BY Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай
  8. К проблемам с картофелем и луком добавились трудности с еще одним популярным товаром. Что случилось на этот раз?
Читать по-русски


4 траўня ў другой лізе чэмпіянату Беларусі па футболе «Мёры» забілі ў вароты каманды «Расоны» 50 мячоў. Гулец «Мёраў» Філіп Рудзік, вядомы з выступаў за наваполацкі «Нафтан», барысаўскі БАТЭ і гродзенскі «Нёман», расказаў падрабязнасці гульні, паведамляе Betnews.by.

Игра второй лиги чемпионата Беларуси "Миоры" - "Россоны". Фото: bel.football
Гульня другой лігі чэмпіянату Беларусі па футболе «Мёры» — «Расоны». Фота: bel. football

«Мы згулялі матч, які не прынёс ніякага задавальнення. Мы проста гулялі, куражыліся, забівалі галы і не думалі, што столькі хайпу падымем», — сказаў Рудзік.

Паводле яго, «Расоны», якія прапусцілі 50 мячоў, «гулялі нармальна»:

— Я не хачу іх крыўдзіць і нават хачу падзякаваць. Яны малайцы, што прыехалі на матч, і гулялі нармальна. Не жорстка, не білі нас па нагах, а спрабавалі гуляць у футбол. Ясна, што ў іх мала разумення гэтай гульні. Але мы не хацелі прынізіць хлопцаў ні ў якім разе. Мы проста забівалі галы. Тут, хутчэй, пытанне ў тым, што «Расоны» павінныя гуляць з іншымі ўмоўнымі «Расонамі», з камандай з іншага пасёлка, супастаўнай з ёю па ўзроўні. Вось і ўсё.

Сам Рудзік забіў 5 галоў і аддаў 20 (!) перадач.

«У нас у камандзе хлопцы, галодныя да галоў, ёсць моладзь, якая вельмі хацела забіць. Каб вы разумелі, крайні паўабаронца забіў 13 мячоў. Не форвард, а крайні паўабаронца! У некалькіх гульцоў па 5−6 галоў. Фішка была ў тым, каб кожны забіў», — заявіў Філіп, які ў свой час правёў чатыры матчы за нацыянальную зборную.

Гулец «Мёраў» сказаў, што гледачы «спачатку актыўна пляскалі», але пасля двух-трох мячоў «такой цікавасці да футбола з іх боку ўжо не было».