Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Улады збіраюцца ўвесці валютнае абмежаванне для насельніцтва. Каго яно можа закрануць
  2. Скрозь агідны лес смутку. Ліст каманды «Люстэрка» кіраўніцам TUT.BY Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай
  3. Победителем «Евровидения-2025» стал исполнитель Джей Джей из Австрии
  4. У Джо Байдена диагностировали агрессивную форму рака в поздней стадии
  5. Пасаду прэзідэнта Беларусі хацелі ўвесці яшчэ ў СССР, але Лукашэнка «тапіў» галоўнага прэтэндэнта, абвінавачваючы ў дыктатуры. Вось хто гэта быў
  6. Что остановило падение доллара ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  7. Катастрофа: у краіне рэкордна абмялелі рэкі, Прыпяць упершыню за некалькі дзясяткаў гадоў не выйшла з берагоў — да чаго гэта прывядзе
  8. Синоптики объявили на понедельник неблагоприятное гидрометеорологическое явление. В чем причина
  9. К проблемам с картофелем и луком добавились трудности с еще одним популярным товаром. Что случилось на этот раз
  10. Чыноўнікаў папярэджвалі — яны стварылі пастку праз «унікальную аперацыю» па цэнах. Дружалюбныя Мінску эксперты пацвердзілі — ірванула
  11. Адно імгненне — і яны аказаліся ў смяротнай пастцы на дне мора. Гісторыя пра адну з самых жудасных смерцяў, якую можна сабе ўявіць
  12. Силовики взялись «помогать» очередным крупным компаниям — с маски-шоу и задержаниями. Чем опасно такое поведение и почему терпит бизнес
  13. Президентские выборы в Польше: экзитполы показали, кто пройдет во второй тур. Но разрыв между противниками минимальный
  14. На рынке труда усиливается проблема, которой недавно озадачился Лукашенко
  15. Кремль заявил о готовности воевать до нужного ему результата, большинство военных разделяют эту позицию — эксперты о настроениях в РФ
  16. Мінчанка апублікавала ў TikTok «крык душы» пра тое, што ў яе забіраюць дзяцей па наводцы школы. Улады пракаментавалі
Читать по-русски


Беларускі блогер Віталь Храмцоў з’ездзіў у Слуцк і зрабіў незвычайны падарунак дзяўчыне-барысце, якая збірала чаявыя «на ровар». Ён паехаў у іншы горад і купіў для яе сапраўдны ровар, а відэа з рэакцыяй случчанкі выклаў у сваім TikTok-акаўнце @bulbanews.

@bulbanews

Исполнили мечту🤗

♬ оригинальный звук — Виталик bulbanews

Блогер зайшоў у Слуцкі гандлёвы цэнтр «Еўрапарк» і замовіў там гарбату ў кавярні. Тут ён убачыў ля касы шклянку для чаявых, на якой было напісана «на ровар». Дзяўчына-барыста на імя Улада патлумачыла, што ровар ёй патрэбны, каб катацца па горадзе.

Далейшы свой учынак Віталь патлумачыў жаданнем «зрабіць добрую справу». Чамусьці вырашыўшы, што ў Слуцку ровараў у продажы няма (потым карыстальнікі сацсеткі даказалі яму, што іх там вельмі нават прадаюць), ён без ведама дзяўчыны паехаў у суседні Салігорск і купіў ёй там ружовы ровар Stels.

— Перажываю, блін. Спадзяюся, ёй усё спадабаецца, — прызнаўся блогер адразу пасля пакупкі.

Калі проста да прылаўка кавярні падкацілі новы ровар, Улада спачатку палічыла гэта розыгрышам — яе пераканаў толькі гарантыйны талон на падарунак, які ёй уручыў ціктокер.

Дзяўчына расказала, што не так даўно працуе барыстай і спачатку хацела збіраць «на мора», але вырашыла, што гэта «занадта вялікая мара».

За паўдня ролік сабраў амаль 200 тысяч праглядаў. Некаторыя карыстальнікі, як і Улада, спачатку не верылі ў такую шчодрасць з боку незнаёмага чалавека, але потым у каментары прыйшла сама дзяўчына і пацвердзіла, што ўсё праўда, яшчэ раз падзякаваўшы блогеру.

«Пакуль вы сумняваецеся, чалавек ездзіць на новым ровары», — адказаў аўтар роліка.

Іншыя каментатары пахвалілі Віталя, а сёй-той назваў яго «Беларускі містар Біст» (MrBeast — папулярны амерыканскі блогер, прадпрымальнік і філантроп, на яго канал у YouTube падпісаныя больш за 250 млн чалавек. Вядомы сваімі відэа, дзе робіць падарункі і ладзіць розыгрышы сярод незнаёмых людзей).

Цяпер многія чакаюць яго ў сваім горадзе і просяць пакінуць такія ж «чаявыя», калі не лепшыя:

  • «А мне купіце, я жыву ў Баранавічах, працую на рынку, у намёце прадаю квас. Вельмі збіраю на мару ўжо тыдзень» (марай аказаліся ноўтбук або зноў жа ровар).
  • «Заўтра ў майстэрні пастаўлю скарбонку».
  • «Я таксама Улада. А можна мне таксама гэтак жа чаявыя пакідаць?»
  • «Я хутка пераязджаю з Мінска ў Слуцк, не бачу там перспектываў».