Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  2. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  3. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  4. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  5. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  6. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  7. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  8. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  9. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  10. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  11. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  12. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  13. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  14. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  15. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  16. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  17. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
Читать по-русски


/

Для памяці, каб супакоіцца, ад бессані, гіперрэактыўнасці — гэта толькі кароткі спіс выпадкаў, калі людзі ў Беларусі і некаторых суседніх краінах бягуць па гліцын (часта гэта адбываецца нават без удзелу дактароў, але пасля парадаў знаёмых). Медыкі жартуюць, што гліцын — гэта «панацэя ад усіх хвароб». Ці сапраўды ён дапамагае справіцца з нервамі, лепш цяміць і мацней спаць? Разбіраемся.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / Kaboompics.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com / Kaboompics.com

Гліцын — гэта амінакіслата, якую арганізм выпрацоўвае натуральным чынам і выкарыстоўвае для стварэння бялку. Таксама атрымаць гліцын можна з багатай на бялок ежы або прымаючы яго ў якасці харчовай дабаўкі.

Сярод прадуктаў жывёльнага паходжання, багатых на гліцын, — свініна, ялавічына, птушка, рыба, малочныя прадукты і яйкі. Што да прадуктаў расліннага паходжання, то гліцын можна знайсці ў гарбузе, гароху, моркве, бураках, баклажанах, батаце, бульбе, бабовых, насенні, грыбах, цэльным збожжы, арэхах і садавіне.

Навошта патрэбны гліцын?

На гэтае пытанне адказаць каротка не атрымаецца, бо гліцын грае ключавую ролю ў многіх функцыях арганізма.

— Амінакіслоты — гэта такія цаглінкі, якія патрэбныя нашаму арганізму для «будаўніцтва» вітамінаў, бялкоў, ферментаў і гэтак далей. Гліцын — адна з найважнейшых амінакіслот. Ён можа сінтэзавацца ў нас у арганізме, а можа паступаць з ежай. У арганізме ўтвараецца каля 45 грамаў гліцыну штодня, і толькі 3−5 грамаў мы атрымліваем з ежай. Ён удзельнічае ў вялікай колькасці рэакцый і выпрацоўваецца ў галаўным мозгу ў неабходнай для нас колькасці, — расказвае правізарка з Беларусі Ксенія Казакевіч.

Паводле спецыялісткі, гліцын працуе як нейрамедыятар — прасцей кажучы, ён перадае імпульсы паміж нейронамі (клеткамі нервовай тканікі). Навукоўцы кажуць, што нават 3 грамаў гліцыну, атрыманага з ежы, цалкам дастаткова для сярэдняга чалавека (калі толькі гаворка не ідзе, дапусцім, пра прафесійных спартоўцаў ці аслабленых арганізмах пажылых людзей).

Да прыкладу, у ЗША гліцын у таблетках лічыцца ўсяго толькі харчовай дабаўкай і не правяраецца Упраўленнем па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў (FDA), як рэцэптурныя лекі. Так што некаторыя дабаўкі могуць утрымліваць не тое, пра што гаворыцца на этыкетцы. Важна і тое, што гэта значыць, што амерыканскія медыкі не лічаць гліцын рэчывам, здольным эфектыўна папярэджваць ці лячыць хаця б адну хваробу.

У Беларусі ж гліцын адносіцца да лекавых сродкаў і ўжываецца для лячэння захворванняў нервовай сістэмы. Яго выкарыстоўваюць у складзе комплекснай тэрапіі ў выпадку «эмацыйнай нестабільнасці, зніжэння разумовай працаздольнасці і парушэнняў сну», а таксама ў складзе комплекснага лячэння ішэмічнага інсульту.

Некалькі даследаванняў паказалі, што гліцын мае пэўныя карысныя ўласцівасці для арганізма. Напрыклад, ён можа абараніць ад страты мышачнай масы, або, як лічаць даследчыкі, можа быць карысны і ў выпадку дыябету 2-га тыпу за кошт стымуляцыі вылучэння інсуліну.

Таксама ёсць даследаванні, якія паказваюць, што гліцын пазітыўна ўплывае на зніжэнне рызыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў. У прыватнасці, ён перашкаджае назапашванню злучэнняў, якія спрыяюць атэрасклерозу — дэфармацыі сасудаў, якая пасля часта прыводзіць да інфарктаў. Але тайваньскія медыкі, якія напісалі адну з такіх прац, падкрэсліваюць: такі механізм працы гліцыну пакуль не да канца вывучаны.

Акрамя таго, ёсць дадзеныя, якія паказваюць, што гліцын можа змяншаць шкоду алкаголю для печані. Аднак гэтае даследаванне праводзілася на жывёлах, таму нельга сцвярджаць, што прэпарат гэтак жа дзейнічае на людзей.

Ці ёсць карысць ад гліцыну ў таблетках?

Як мінімум прыём гліцыну ў таблетках наўрад ці дасць вам усе гэтыя цудоўныя эфекты, адзначае правізарка Ксенія Казакевіч.

— Рэч у тым, што гліцын у якасці прэпарату ў таблетках не праходзіць праз гематаэнцэфалічны бар’ер (прасцей кажучы, нешта накшталт «абароны» паміж нервовай тканкай і крывёю, што абараняе мозг ад пранікнення ў яго небяспечных рэчываў. — Заўв. рэд.). Так што прыём таблетак не мае сэнсу, яны проста не даходзяць да пункта прызначэння. А яшчэ ў гліцыну няма сапраўды вартых клінічных дадзеных, якія маглі б пацвердзіць эфектыўнасць гэтага прэпарату, — кажа яна.

Таксама ёсць дадзеныя, што прыём гліцыну паляпшае якасць сну. Казакевіч дадае, што сапраўды існуе як мінімум адно даследаванне «на маленькай групе людзей», якое паказала: прыём гліцыну дапамог крыху палепшыць якасць іх сну. Аднак людзі, якія ўдзельнічалі ў эксперыменце, атрымлівалі каля 3 грамаў гліцыну за дзень — а гэта даволі шмат.

— Варта нагадаць, што ў адной таблетцы [з тых, што, як правіла, прадаюцца ў Беларусі] усяго толькі 100 міліграмаў рэчыва. [То-бок для паляпшэння сну] давялося б выпіць каля 30 таблетак за раз, а гэта амаль цэлая ўпакоўка, — тлумачыць правізарка.

Тым часам самнолаг, заслужаны доктар Расіі Раман Бузуноў дадае, што гліцын спрабавалі выкарыстоўваць у розных сферах медыцыны. Але кожны раз узнікала адна і тая ж праблема — доза.

— Рэкамендаваная доза: 100 міліграмаў 3−4 разы на дзень, — гэта да грама за суткі. Але ўявіце сабе, калі мы проста з ежай ужываем 3−4 грамы гліцыну, дадаванне аднаго грама наколькі палепшыць сітуацыю? Відаць, не вельмі. Прычым па адной таблетцы тры разы на дзень — гэта наогул смешная доза. Проста з’еўшы грам жэлаціну, мы атрымаем 300 міліграмаў гліцыну, а гэта тры таблеткі, — удакладняе доктар.

Сладости из желатина. Фото: pexels.com / Foodie Factor
Прысмакі з жэлаціну. Фота: pexels.com / Foodie Factor

Спецыяліст таксама кажа, што ўжо даведзена: маленькія дозы прэпарату (якія акурат звычайна і п’юць людзі) не прыносяць істотнага эфекту.

Што датычыць менавіта праблем са сном, то, паводле Бузунова, апошнія даследаванні паказалі: тры грамы гліцыну перад сном дапамогуць чалавеку хутчэй заснуць, выспацца, а таксама будзе менш праблем у выпадку дэфіцыту сну.

— З аднаго боку, так, маленькія дозы — эфект не даказаны, а вялікія дозы могуць станоўча ўздзейнічаць у плане паляпшэння сну, — адзначае самнолаг, дадаючы, што сваім пацыентам і пацыенткам ён часам прапісвае тры грамы гліцыну перад сном і бачыць паляпшэнні.

На думку Казакевіч, хутчэй за ўсё, станоўчы ўплыў гліцыну абумоўлены ўсё ж эфектам плацэба.

— Калі вы прынялі адну таблетку гліцыну і вам адразу палягчэла і ўсе сімптомы зніклі, гэта выдатна. Значыць, у вас няма сур’ёзных праблем са здароўем. І эфекту плацэба ніхто не адмяняў. Некаторыя людзі вераць, што адна таблетка гліцыну іх вылечыць, — кажа яна.

Аднак гэта не значыць, што можна спакойна налягаць на гліцын, верачы ў яго ўласцівасці. Навукоўцы папярэджваюць: бяспечнасць рэгулярнага прыёму гэтай амінакіслаты ў «чыстым выглядзе» ўсё яшчэ не была паўнавартасна вывучаная на людзях.

Напрыклад, у адным рэтраспектыўным даследаванні паведамляецца, што дадатковы прыём гліцыну можа быць звязаны з павышанай рызыкай смяротнасці ад інсульту. Таксама згадваецца, што высокія дозы рэчывы, ужытыя за кароткі прамежак часу, могуць быць небяспечныя таксічным эфектам.

У тым ліку таму неўролаг з Расіі Алена Акарачкава падрэслівае, што гліцын нельга прымаць самастойна і без кансультацыі з медыкам. Да таго ж прэпарат можа знізіць эфектыўнасць іншых лекаў. А ў некаторых выпадках ён папросту не дапаможа — напрыклад, у выпадку хранічнага, цяжкага стрэсу.

Прымаючы «бескарысныя таблеткі», як падкрэслівае Акарачкава, чалавек не пазбаўляецца стрэсу, а толькі дазваляе яму пагаршацца.

— Гліцын мае вельмі слабы эфект і ў цяжкай сітуацыі не дапаможа, не дасць магчымасці мозгу справіцца з напружаннем, — адзначае доктарка.

Бузуноў дадае, што ў выпадках індывідуальнай непераноснасці гліцыну магчымая і перадазіроўка, якая прывядзе да пабочных эфектаў. Дапусцім, калі прыняць адразу «некалькі дзясяткаў грамаў», то стрававальная сістэма можа адрэагаваць млоснасцю, ванітамі і іншымі непрыемнымі праявамі.

Хаця гэты тэкст напісаны на аснове аўтарытэтных медыцынскіх крыніц, яго нельга прыраўноўваць да кансультацыі медыка. У кожнага чалавека ёсць свае асаблівасці, таму заўсёды варта кансультавацца з прафесіяналам, якому вы давяраеце.