Новы міжнародны навуковы праект паказаў, што рэгулярнае спажыванне прадуктаў, багатых на флаваноідаы — такіх як ягады, яблыкі, цытрусавыя і чорная гарбата, — можа значна знізіць прыкметы нездаровага старэння, піша NewAtlas.
Даследаванне праводзілася навукоўцамі з універсітэтаў Паўночнай Ірландыі, Аўстраліі, ЗША і Даніі. Яны прааналізавалі звесткі двух буйных доўгатэрміновых даследаванняў, якія ахапілі больш за 85 тысяч чалавек ва ўзросце ад 60 гадоў. Аказалася, што тыя, хто рэгулярна уключаў у рацыён прадукты з утрыманнем флаваноідаў, мелі значна меншую рызыку развіцця фізічнай немачы, кагнітыўных парушэнняў і пагаршэння псіхічнага здароўя.
Напрыклад, у жанчын, якія спажывалі больш гарбаты, чырвонага віна, чарніц, яблыкаў і апельсінаў, рызыка развіцця фізічнай немачы была на 11−21% ніжэйшай. Таксама назіралася зніжэнне рызыкі пагаршэння псіхічнага здароўя на 10−15% пры высокім спажыванні клубніц, яблыкаў, апельсінаў і грэйпфрутаў. У мужчын умеранае спажыванне гарбаты, чарніц і чырвонага віна было звязанае з на 14−29% меншай рызыкай пагаршэння псіхаэмацыйнага стану.
«Флаваноіды вядомыя сваімі антыаксідантнымі і супрацьзапаленчымі ўласцівасцямі, яны падтрымліваюць здароўе сасудаў і нават дапамагаюць захоўваць мышачную масу, што асабліва важна, калі старэеш», — адзначыла прафесар Аэдзін Кэсідзі з Універсітэта Квінс у Белфасце.
Навукоўцы робяць выснову, што нават нязначныя змены ў рацыёне — усяго 2−3 дадатковыя порцыі садавіны ці напояў, багатых на флаваноіды, — могуць станоўча адбіцца на якасці жыцця пажылых людзей.
Даследаванне было апублікаванае ў The American Journal of Clinical Nutrition.