«БНБ-Банк» спыняе працу свайго інтэрнэт-банка. Фінустанова цалкам пераводзіць дыстанцыйнае абслугоўванне кліентаў — фізічных асобаў у мабільную праграму. Планавая дата адключэння інтэрнэт-банкінгу — 24 ліпеня.
У фінустанове ўдакладняюць, што зайсці ў мабільны банк можна пад тымі ж лагінам і паролем, што і ў інтэрнэт-банк. «Усе карткі і рахункі, гісторыя аперацый і выпіскі застануцца на месцы і адразу ж падгрузяцца пасля рэгістрацыі ў мабільнай праграме», — тлумачаць у банку.
«БНБ-Банк» стаў адной з першых беларускіх фінустановаў, якая адмаўляецца ад інтэрнэт-банкінгу.
Чытайце таксама