Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  2. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  3. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  4. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  5. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  6. Чиновники много рассуждают, что сделать, чтобы медработники не уезжали из страны. Медсестра из минской больницы дала им простой ответ
  7. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  8. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  9. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  10. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  11. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  12. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  13. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  14. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  15. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Аляксандр Лукашэнка 2 лютага прызначыў новага кіраўніка Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю і кіраўніка сакратарыята Усебеларускага народнага сходу, паведаміла прэс-служба палітыка.

Александр Лукашенко на рассмотрении кадровых вопросов. 2 февраля 2024 года. Фото: t.me/pul_1
Аляксандр Лукашэнка на разглядзе кадравых пытанняў. 2 лютага 2024 года. Фота: t.me/pul1

Новым кіраўніком ДФР КДК стаў Андрэй Самбук, які раней быў начальнікам следчага ўпраўлення КДБ. У аб’яднанні былых сілавікоў BELPOL «Медыязоне» расказалі, што Самбук пачынаў службу ў 1999 годзе ў патрульна-паставой службе Савецкага РУУС Мінска. З 2000 да 2006 года ён праходзіў службу ў органах дазнання і папярэдняга расследавання. Даслужыўся да пасады старшага дазнавальніка. Пасля гэтага быў пераведзены ў цэнтральны апарат КДБ.

Месца начальніка следчага ўпраўлення КДБ зойме Канстанцін Бычак, які раней ад імені ведамства каментаваў рэзанансныя затрыманні і крымінальныя справы (у тым ліку і палітычныя). У канцы мінулага года Бычак адзначыўся тым, што анлайн падключыўся спачатку да семінара, які праводзіўся на пляцоўцы «Беларускага моладзевага хаба» ў Варшаве, а потым далучыўся ўжо да анлайн-занятку «Вольнага беларускага ўніверсітэта».

Пасада кіраўніка ДФР КДК заставалася вакантнай крыху больш за два месяцы. Раней яе займаў Ігар Маршалаў, які знаходзіўся ў камісіі па вяртанні беларусаў, што з’ехалі. Лукашэнка зняў яго з пасады ў лістападзе мінулага года і адправіў амбасадарам у Зімбабвэ.

Пасаду начальніка сакратарыята УНС заняў Валерый Міцкевіч. Ён дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Раней працаваў суддзёй, з 2001 да 2009 года быў намеснікам міністра юстыцыі, чальцом Цэнтрвыбаркама, дырэктарам Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці, а таксама кіраваў Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў. З 2009 да 2019 года Валерый Міцкевіч быў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі.

— Я прыцягваю ўсіх дасведчаных людзей, каб у гэты складаны перыяд нам дзесьці не зрабіць памылкі. Напэўна, сам адчуваеш, што ідзе такая перабудова, пертурбацыя органаў улады ў сувязі з наданнем Усебеларускаму народнаму сходу канстытуцыйных паўнамоцтваў — становіцца канстытуцыйным органам. І, вядома, трэба гэтыя гады (год-два, можа, тры) са з’яўленнем УНС і нададзеных (яму. — Заўв. рэд.) сур’ёзных уладных канстытуцыйных паўнамоцтваў, нам бы ў гэты час не стварыць нейкі хаос ва ўладзе. Таму што, сам ведаеш, хаос ва ўладзе — імгненна пераносіцца гэта ў грамадства, — сказаў Лукашэнка, зацвярджаючы на пасадзе Міцкевіча.