Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  2. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  3. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  4. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  5. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  6. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  7. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  8. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  9. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  10. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  11. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  12. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  13. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  14. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Аляксандр Лукашэнка на агульным сходзе Белкаапсаюза 16 лютага расказаў пра «затрыманне дыверсантаў» на мяжы з Украінай.

Александр Лукашенко на собрании Белкоопсоюза. 16 февраля 2024 года. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка на сходзе Белкаапсаюза. 16 лютага 2024 года. Фота: president.gov.by

— Толькі сёння затрымалі некалькі дыверсантаў на ўкраінскай мяжы. З дапамогай дронаў, па балотах некаторыя з украінскіх грамадзян перапаўзалі на нашую мяжу, перакідвалі выбухоўку для ажыццяўлення дыверсій перш за ўсё на тэрыторыі Расіі і Беларусі. Толькі што скончылася контртэрарыстычная аперацыя, якой вы не заўважылі. Гэта добра. Гэта не вашая справа. Вы павінныя спакойна рабіць сваю працу. Толькі што чэкісцка-вайсковая аперацыя завяршылася. Затрыманыя былі ўсе дыверсанты. А сярод іх і беларусы. І гэта практычна два-тры разы на тыдзень. Мы можам супакоіцца? Не можам. І нам — і мне, і ўладзе — вельмі важныя падтрымка і маналіт усіх нас і нашага народа. Мы кіраўнікі, ад нас усё залежыць. Будзем мы адзіныя і маналітныя — будзе і народ адзіным і маналітным, — сказаў Лукашэнка.

Палітык падкрэсліў, што «ўсё больш жорстка ставіць задачы перад міністэрствамі і патрабуе аддачы ад кадраў», каб «не дапускаць паслаблення, у тым ліку з улікам абстаноўкі вакол краіны».

— Вы бачыце, што адбываецца навокал. Але, прабачце мне, вы яшчэ не ўсё ведаеце. Скажу вам асноўнае, не канкрэтызуючы. Хутка мы вам паведамім па ўсіх гэтых пытаннях. Сёння ўсе хочуць на Захадзе, і ў авангардзе нашыя беларускія збеглыя (у дачыненні да Беларусі, што тычыцца), паразы Расіі ў вайне з Украінай, — адзначыў Лукашэнка.

Развіваючы сваю думку, палітык заявіў, што яму паказалі нейкую «цытату перамоваў» неназваных людзей з «асобнымі людзьмі на Захадзе». У гутарцы нібыта згадвалася, што «Польшча мае права на заходнія землі Беларусі, а ў выпадку паразы Расіі Беларусь будзе прырастаць за кошт заходніх земляў Расіі».

— Чытай, нам прырэжуць нешта са Смаленскай, Бранскай, можа, Пскоўскай абласцей. А Заходнюю Беларусь мы павінныя (да Мінска, як вы ведаеце, мяжа была) аддаць Польшчы. Гэта новыя «дэмакратычныя ўлады вядуць перамовы» на Захадзе, — растлумачыў Лукашэнка, адзначыўшы, што не прэтэндуе «ні на Вільню, ні на Беласточчыну, ні на расійскія, ні на ўкраінскія землі».

Нагадаем, у Лельчыцкім раёне 15 лютага ўвялі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. Пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады са спасылкай на ўпраўленне КДБ па Гомельскай вобласці.

Насельніцтва раёна папрасілі захоўваць спакой і падпарадкоўвацца патрабаванням супрацоўнікаў сілавых структур.

У Лельчыцкім райвыканкаме, куды журналістка «Люстэрка» патэлефанавала як занепакоеная жыхарка, паведамлялі, што гэта вучэбная трывога.

— МНС паведамленні адправілі, што трэба быць пільнымі і не палохацца сірэны. Пакуль усё ў звычайным рэжыме, — расказалі па тэлефоне. — У нас жа ўжо не ўпершыню такое — праводзяць вучэнні перыядычна. Часам загадзя ведаюць, часам стыхійна да нас прыязджаюць, правяраюць, як мы гатовыя — гарадскія службы РАУС, РАНС. У нас пакуль усё ў звычайным рэжыме, усе працуюць. А яны там правяраюць, ці атрымліваюць людзі абвесткі.

Чытайце таксама