Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  2. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  3. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  4. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  5. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  6. ISW: Путин может устроить торги и потребовать взамен на 30-дневное прекращение огня различные уступки
  7. У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Гэтым разам не на капейку
  8. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  9. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  10. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  11. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  12. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
  13. Зяленскі выказаўся наконт сітуацыі ў Курскай вобласці
  14. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  15. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  16. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  17. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  18. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
Читать по-русски


/

Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне кіраўнікоў трох буйных кампаній, перадае прэс-служба палітыка.

Александр Лукашенко на встрече Владимиром Путиным в Минске, Беларусь, 24 мая 2024 года. Фото: Reuters
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы Уладзімірам Пуціным у Мінску, Беларусь, 24 траўня 2024 года. Фота: Reuters

Валерый Кавалёў зойме пасаду генеральнага дырэктара ДВА па паліве і газіфікацыі «Белпалівагаз». Дагэтуль ён працаваў тут жа намеснікам гендырэктара.

Марат Малецкі ўзначаліць ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія». Раней ён займаў пасаду дарадцы дырэктара па арганізацыйных пытаннях ТАА «Лагістык Энерджы».

Андрэй Дзямідавец заняў пасаду генеральнага дырэктара ААТ «Мінск Крышталь» — кіраўнічая кампанія холдынгу «Мінск Крышталь Груп». Раней ён займаў пасаду гендырэктара ААТ «Гомельскі лікёра-гарэлачны завод „Радамір“».

Падчас узгаднення кандыдатуры генеральнага дырэктара ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія» Лукашэнка падкрэсліў, што ў гэтай структуры «працуюць прафесіяналы сваёй сферы», але на гэты момант яны «недастаткова загружаныя».

— Яны, мне здаецца, недазагружаныя ў гэтай кампаніі. Шкада гэтых спецыялістаў. Ведаю, што там вельмі добрыя спецыялісты, — сказаў ён. — Нам трэба моцна вызначацца з Беларускай нафтавай кампаніяй. Яна мусіць быць загружаная пад завязку. Калі не, значыць, гэтыя спецыялісты павінныя працаваць па спецыяльнасці па ўсёй краіне.

Звяртаючыся да Марата Малецкага, чыю кандыдатуру палітык узгадніў на пасаду гендырэктара БНК, Аляксандр Лукашэнка даручыў:

— Табе разам з урадам і Дзмітрыем Мікалаевічам (Крутым, кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта. — Заўв. рэд.) трэба дакладна вызначыцца — быць ці не быць гэтай кампаніі. А для таго каб быць, трэба фронт працы пэўны. Я думаю, вызначыцеся.