Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  2. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  3. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  4. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  5. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  6. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  7. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  8. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  9. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  10. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  11. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  12. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  13. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  14. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
Читать по-русски


У панядзелак, 21 лістапада, афіцыйна быў апошні дзень, калі ў Беларусі працаваў «Макдональдс». Беларусы развітваліся з культавай сеткай, а ў рэстаранаў замалёўвалі і здымалі шыльды. Але раніцай аўторка аказалася, што «Макдональдс» нікуды не падзеўся і ўсё яшчэ прымае кліентаў. Расказваем, што вядома.

Ресторан "МакДональдс" в Минске на улице Уборевича. Фото: mcdonalds.by
Рэстаран «Макдональдс» у Мінску на вуліцы Убарэвіча. Фота: mcdonalds.by

Пра тое, што рэстараны працягнулі працаваць, у панядзелак увечары ў рэдакцыю напісаў чытач. Мы патэлефанавалі ва ўстановы ў Мінску, Віцебску і Магілёве — усюды пацвердзілі, што сёння працуюць. А вось на пытанні пра тое, што будзе заўтра і чаму не прыйшла сетка «Вкусно — и точка», адказваць адмовіліся.

— Ці працуе сёння «Макдональдс»? Так, працуе, — адказалі ў мінскім рэстаране на праспекце Незалежнасці, 52.

— А заўтра да вас можна будзе прыйсці?

— Такой інфармацыі мы не маем.

Такі ж адказ нам далі ў віцебскім рэстаране.

— Мы працуем, калі ласка, прыходзьце. Больш ніякай інфармацыі няма.

Журналісты выдання Office Life зайшлі ў некалькі мінскіх рэстаранаў «Макдональдс». У рэстаранах на праспекце Незалежнасці, 23 і плошчы Бангалор заявілі, што сёння працягваюць працаваць. А ў рэстаране на Бангалор вярнулі на месца шыльды, якія знялі некалькі дзён таму.

Мы таксама патэлефанавалі ў кантакт-цэнтр расійскай сеткі «Вкусно — и точка». Там пра прычыны адмены адкрыцця ў Беларусі не ведаюць:

— Не змагу вам нічога падказаць, у нас такой інфармацыі няма.

Паводле інфармацыі супрацоўніка рэстарана «Макдональдс», з якім звязалася «Люстэрка», у штатным рэжыме сетка будзе працаваць яшчэ некалькі тыдняў. А сярод калектыву ўвогуле ходзяць чуткі, што пераходу пад брэнд «Вкусно — и точка» можа не быць.

— Усе рэстараны мусілі закрыцца ў панядзелак у 18.00, а ў 18.30 планаваўся сход супрацоўнікаў. Але дзесьці ў 17.55 паступіў званок з галоўнага офіса, сказалі, што рэбрэндынг пакуль адмяняецца, — расказвае ён.

Прычынаў такога рашэння суразмоўца не ведае. Мяркуе, што захаванне «Макдональдса» можа быць звязанае з нежаданнем казахскага франчайзі пакідаць рынак. Яшчэ адна версія — кіраўніцтва магло вырашыць праблемы з пастаўкамі, якія імаверна маглі стаць прычынай рашэння перайсці пад расійскі брэнд. Прынамсі, з 11 лістапада, сцвярджае суразмоўца, праблем з пастаўшчыкамі не было.

Нагадаем, 11 лістапада стала вядома, што «Макдональдс» сыходзіць з беларускага рынку. Яго месца мусіць заняць сетка фастфуду «Вкусно — и точка».Гэта расійская сетка рэстаранаў хуткага харчавання, адкрытая ў памяшканнях сеткі McDonald’s пасля яе закрыцця ў Расіі і продажу расійскага бізнесу прадпрымальніку Аляксандру Говару.

На думку аднаго з супрацоўнікаў, прычына такога рашэння — эканамічная: праз узрослыя выдаткі на лагістыку і праблемы з пастаўкамі беларускі бок палічыў мэтазгодным адмовіцца ад амерыканскай франшызы і «прадацца» расійскай сетцы.

Афіцыйна паведамлялася, што рэстараны пад брэндам «Вкусно — и точка» пачнуць працаваць у Беларусі 22 лістапада.

Між тым, падчас ушанавання аграрыяў 18 лістапада Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў закрыццё «Макдональдса». Ён упэўнены, што яго месца павінныя заняць беларускія прадпрыемствы і вытворцы.

— Але толькі месца «Макдональдса», дзе працуюць нашы людзі, нашы спецыялісты, дзе спажываецца наш тавар, павінныя заняць беларусы, — сказаў Лукашэнка. — <…> Беларусы! Запомніце, ніхто іншы. Мы самі павінныя рабіць тое, што калісьці рабіў гэты «Макдональдс», калі камусьці гэта трэба, і нават лепш.