Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  2. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  3. Рынак нерухомасці, відавочна, чакае новая рэальнасць. З чым гэта звязана і які прагноз у экспертаў
  4. У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Гэтым разам не на капейку
  5. «Слишком близкий к Украине». Трамп отстранил главного представителя США на переговорах из-за претензий Кремля — СМИ
  6. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  7. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  8. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  9. Гэты аналітык пяць гадоў таму прадказаў, што Турчына прызначаць прэм'ерам. Спыталі, ці стане ён пераемнікам Лукашэнкі
  10. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  11. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  12. Зяленскі выказаўся наконт сітуацыі ў Курскай вобласці
  13. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  14. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  15. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
  16. ISW: Путин может устроить торги и потребовать взамен на 30-дневное прекращение огня различные уступки
  17. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
Читать по-русски


Мігранты па-ранейшаму спрабуюць нелегальна трапіць у Еўропу праз Беларусь. Некаторым гэта ўдаецца, а хтосьці так і не змог выбрацца жывым з памежжа. Кубінец Марыа Альберта Сэспедэс лічыць, што яму пашанцавала. З абмаражэннямі канечнасцяў, без ежы і вады ён рыхтаваўся да найгоршага ў студзені паблізу беларуска-літоўскай мяжы. «Люстэрка» паразмаўляла з мужчынам пра тое, навошта ён абраў «беларускі маршрут» у Еўропу і з чым сутыкнуўся ў дарозе.

Марио в белорусском лесу. Январь 2023 года. Фото предоставлено собеседником.
Марыа ў беларускім лесе. Студзень 2023 года. Фота ад суразмоўцы

«Чтобы заработать для семьи и детей»

Марыа Альберта 40 гадоў, ён з кубінскага горада Лас-Тунас. На радзіме працаваў у цэнтры гігіены і эпідэміялогіі ў Пуэрта-Падрэ і эміграваць у Іспанію вырашыў разам са сваім калегам, ветэрынарным доктарам Мікаэлем. Матывы для пераезду ў Марыа даволі простыя: за мяжой ён хоча зарабіць на годнае жыццё для сям'і і траіх дзяцей.

— Палова насельніцтва з’язджае з Кубы куды толькі можа. А для замежнікаў востраў паказваюць, быццам там усё добра. Гэта зусім не так. Нягледзячы на тое, што ў мяне ёсць дыплом па гігіене і эпідэміялогіі, а таксама па інфарматыцы, я жыў у вельмі нестабільных умовах, — прызнаецца ён.

Шлях у Еўропу праз Беларусь, паводле яго словаў, вядомы на Кубе. Менавіта так Марыа і Мікаэлю парэкамендаваў дабрацца да Іспаніі іх прыяцель. Мужчыны доўга рыхтаваліся да падарожжа. З сабой яны ўзялі неабходныя для дарогі рэчы, грошы і нават прадумалі запасныя варыянты. Аднак рэальнасць унесла свае карэктывы.

11 студзеня 2023 года кубінцы прыляцелі рэйсам «Белавіі» з расійскай Казані ў аэрапорт Мінска. Ні ў Расіі, ні ў беларускім аэрапорце да дакументаў замежнікаў пытанняў не ўзнікла — яны прыехалі легальна, як турысты.

— Мы ўсведамляем, што гэта няправільна з пункту гледжання закона, але прыехалі з намерам перайсці мяжу з Польшчай, каб ехаць далей у Іспанію. І спачатку ўсё ішло па плане: удалося перасекчы першы беларускі памежны плот. Але потым беларускія памежнікі заўважылі нас — і пачаўся фільм жахаў. Яны выкінулі тыя нешматлікія рэчы, што ў нас былі, і сілай пасадзілі ў мікрааўтобус разам з сірыйскімі бежанцамі, як нейкіх жывёл. Потым павезлі ў бок Літвы. Чаму да мяжы менавіта гэтай краіны, мы не ведаем, — расказвае Марыа.

«Я баяўся, што нас проста заб’юць»

Паводле нашага суразмоўцы, беларускія памежнікі настойвалі, каб кубінцы нелегальна перасеклі беларуска-літоўскую мяжу. Каб апынуцца на літоўскім баку, мігрантам трэба было перайсці падмерзлую раку. Сярэдзіна студзеня, на вуліцы тэмпература ніжэй за нуль і перыядычна ідзе снег.

— Пераходзіць раку было занадта небяспечна. Мы паспрабавалі, але вада там была занадта халодная, а таксама месцамі глыбокае дно. Я не ведаю, што ў выніку з сірыйцамі, якія былі з намі ў фургоне (мы з імі раздзяліліся), але мы з сябрам тую раку перайсці не змаглі, — кажа Марыа.

Стомленыя і змёрзлыя, Марыа і Мікаэль вырашылі адмовіцца ад ідэі перасекчы еўрапейскую мяжу праз Беларусь. Яны сабраліся вярнуцца ў Мінск, а адтуль — паляцець 20 студзеня ў Маскву. Білет на самалёт туды яны купілі загадзя ў якасці «запаснога варыянту». Кубінцы прайшлі пешшу «кіламетры лясоў з балотамі» і выйшлі да невялікай вёскі Якубовічы ў Шчучынскім раёне. Аднак там іх зноў заўважылі беларускія памежнікі.

Местонахождение мигрантов в белорусско-литовском приграничье. Январь 2023 года. Фото предоставлено собеседником.
Месцазнаходжанне мігрантаў у беларуска-літоўскім памежжы. Студзень 2023 года. Фота ад суразмоўцы

— Гэта была ноч, я размаўляў па тэлефоне са сваёй жонкай. Калі яны злавілі нас, то зноў былі выспяткі, удары ў жывот, быццам яны прывыклі да такога нечалавечага абыходжання. Мы прасілі іх даць нам магчымасць пачакаць аўтобус і паехаць у Мінск, а адтуль дабірацца на Кубу, — успамінае Марыа. — Яны адмовіліся і вярнулі нас да мяжы ля ракі, на месца, размешчанае крыху далей, чым папярэдняе. Прымушалі перайсці мяжу і пагражалі. Я рэальна баяўся, што нас заб’юць. Мы засталіся без ежы, вады, пілі нават дажджавую. Заканчваўся зарад батарэі, у гэтай зоне не лавіла сувязь.

У той момант кубінцы страцілі надзею не толькі на перасячэнне мяжы з Еўрасаюзам, але і на тое, што застануцца ў жывых. Марыа залез на вяршыню сасны, каб злавіць сігнал сотавай сувязі, і адтуль патэлефанаваў жонцы з просьбай звярнуцца ў пасольства Кубы ў Мінску. Таксама яму ўдалося звязацца са службай выратавання. Але расійскай.

— Спрацавала чамусьці мая расійская сетка, і я патэлефанаваў у Расію, патлумачыў па-англійску нашую сітуацыю, што нас прымушаюць перасякаць нелегальна мяжу, а мы хочам вярнуцца ў Маскву і паляцець на Кубу. Яны адказалі, што гэта не іх юрысдыкцыя, і перанакіравалі да літоўскай і беларускай службаў. Літоўцы не змаглі нам дапамагчы, бо мы былі на беларускім баку мяжы.

Мигрант в белорусском лесу. Январь 2023 года. Фото предоставлено собеседником.
Мікаэль у беларускім лесе. Студзень 2023 года. Фота ад суразмоўцы

У той жа дзень Марыа ў роспачы напісаў пост на сваёй старонцы ў Facebook з каардынатамі месцазнаходжання і просьбай пра дапамогу: «Мы ўскладаем адказнасць за ўсё, што з намі адбудзецца, на беларускі ўрад і канкрэтна на памежнікаў у Галынцы, якія першапачаткова нас спынілі. Калі ласка, паведаміце нумар якой-небудзь арганізацыі па выратаванні, я буду ўдзячны. Я б хацеў зноў убачыць сваіх родных». Неўзабаве да мігрантаў прыйшлі беларускія памежнікі.

— Мікаэлю было ўжо вельмі кепска, у яго праблемы з сэрцам, ён быў на мяжы прыступу. Акрамя таго, ад холаду ў нас апухлі ногі, мы ўжо проста не маглі ісці ў абутку. Нельга сказаць, што памежнікі прыйшлі нас ратаваць. Не было ні гуманнага стаўлення, ні мінімальнай медыцынскай дапамогі. Але яны пасадзілі нас у зялёны бус і адвезлі да прыпынку на дарозе. Там загадалі нам выклікаць таксі. За яго мы заплацілі самі. Мы спыталі, ці могуць нас адвезці ў бальніцу, яны адказалі, што не. Але гэтым разам нас хаця б не білі, — працягвае аповед Марыа.

«Я не адмаўляюся ад сваёй першапачатковай мэты»

За таксі да Гродна Марыа і Мікаэль заплацілі 37 рублёў. У горадзе ім удалося знайсці хостэл, дзе яны спыніліся на тры дні перад запланаваным вылетам у Маскву 20 студзеня. У абодвух мужчын былі сур’ёзныя абмаражэнні ног. Па прыездзе ў Маскву Мікаэля шпіталізавалі ў дзяржаўную бальніцу, дзе прапанавалі ампутаваць ступні.

— Ён адмовіўся ад ампутацыі. На той момант у яго скончыліся грошы, ён ужо проста хацеў паляцець дадому. З дапамогай нашых сяброў мы сабралі яму грошы на білет у Гавану. Цяпер ён дома, праходзіць лячэнне. Я таксама цяпер лячу абмаражэнне другой ступені, але не ў бальніцы, а з дапамогай медыкаў з Кубы, якія мне дапамаглі ў Маскве.

Пакуль што я не ведаю, што рабіць далей, але не адмаўляюся ад сваёй першапачатковай мэты дабрацца да Еўропы. У Расіі я зусім не адчуваю сябе ў бяспецы.

— Ці не занадта высокая цана? Што кажуць вашыя родныя?

— Тое, на што мы пайшлі, — гэта вар’яцтва. Хоць мы і прадумалі ўсё, наш план не спрацаваў. Але мы не маглі ўявіць, што гэтая дарога можа каштаваць нам уласных ног і што нас могуць прымушаць пераходзіць мяжу. Мая сям’я на Кубе вельмі сумуе праз тое, што адбылося са мной, хоча, каб я вярнуўся. За гэты час памерла мая бабуля. Але я не магу пакуль вяртацца, мае родныя — прычына, каб цяпер хутка ачуняць і працягваць змагацца. Калі я прыеду на Кубу, мне напэўна забароняць выезд з краіны, — адказвае Марыа.

Жонка Марыа два разы пісала ў пасольства Кубы ў Мінску з просьбай дапамагчы мужу і апісаннем стаўлення з боку беларускіх памежнікаў (скрыншоты зваротаў ёсць у рэдакцыі. — Заўв. рэд.), але так і не атрымала ніякага адказу.

У Дзяржпамежкамітэце Беларусі аператыўна атрымаць каментар па сітуацыі нам не ўдалося. Як толькі (і калі) мы яго атрымаем, адразу ж апублікуем.

Лес. Январь 2023 года, Беларусь. Фото предоставлено собеседником.
Лес. Студзень 2023 года, Беларусь. Фота ад суразмоўцы

Хоць вострая фаза міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і Еўрасаюза мінула, мігранты ўсё яшчэ спрабуюць трапіць у Польшчу і Літву праз нашую мяжу. Напрыклад, толькі ў панядзелак, 6 лютага, польская памежная служба паведаміла пра затрыманне 27 грамадзян з Сірыі і Емена, якія спрабавалі нелегальна трапіць у краіну з Беларусі.

Таксама час ад часу з’яўляюцца навіны пра загінулых на мяжы мігрантаў: 4 лютага беларускія памежнікі знайшлі труп 22-гадовага грамадзяніна Ірака за пяць метраў ад загародаў на мяжы з Польшчай, а 31 студзеня — цела мужчыны «арабскай нацыянальнасці» ў Пружанскім раёне.