Сілавікі ГУБАЗіК паведамілі пра затрыманне чарговага беларуса, які вярнуўся з Польшчы, — у мужчыны скончылася працоўная віза.
«Браў актыўны ўдзел у пратэстах 2020 года. Быў рэлакаваны сваім офісам ва Украіну, дзе знаходзіўся да ваенных дзеянняў. Пераехаў у Польшчу, дзе прабыў да заканчэння працоўнай візы, падоўжыць якую мне адмовіліся», — кажа хлопец на «пакаяльным» відэа.
Яго таксама прымусілі сказаць, што ён гатовы да супрацоўніцтва.
Сілавікі таксама заявілі, што пра вяртанне маладога чалавека з Польшчы ў Беларусь ім паведаміў падпісант іх тэлеграм-канала.
Выданне «Медыязона» паведамляе, што затрыманы — саліст гурта «Мінімум дыстанцыі» Жэня Шум.
Чытайце таксама