Уладзімір Козыр прызначаны на пасаду генеральнага дырэктара кампаніі МТС, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.
У МТС адзначылі, што Уладзімір Козыр мае вялікі досвед, высокую кваліфікацыю і навыкі, якія дазваляюць паспяхова рэалізоўваць стратэгічныя задачы і праекты.
«Доўгі час працаваў па напрамках эканомікі і сувязі. Да прыходу ў МТС займаў кіраўнічыя пасады ў праваахоўных органах Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні.
Уладзімір Козыр нарадзіўся ў 1970 годзе ў вёсцы Савічы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1993 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскі механічны інстытут (Расія), у 2019-м — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. Ён узначальваў аператыўна-пошукавае ўпраўленне КДБ, а ў ліпені 2020 года быў прызначаны начальнікам упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці.