Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  2. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  3. Рынак нерухомасці, відавочна, чакае новая рэальнасць. З чым гэта звязана і які прагноз у экспертаў
  4. У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Гэтым разам не на капейку
  5. «Слишком близкий к Украине». Трамп отстранил главного представителя США на переговорах из-за претензий Кремля — СМИ
  6. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  7. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  8. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  9. Гэты аналітык пяць гадоў таму прадказаў, што Турчына прызначаць прэм'ерам. Спыталі, ці стане ён пераемнікам Лукашэнкі
  10. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  11. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  12. Зяленскі выказаўся наконт сітуацыі ў Курскай вобласці
  13. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  14. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  15. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
  16. ISW: Путин может устроить торги и потребовать взамен на 30-дневное прекращение огня различные уступки
  17. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
Читать по-русски


Грамадзянка Украіны заязджала з Польшчы ў Беларусь на аўтобусе праз Брэст і везла з сабой буйную суму. Але далей за мытню правезці не ўдалося, і сваіх грошай жанчына больш не ўбачыць. Падрабязнасці сталі вядомыя з пастановы суда.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Пункт пропуску «Брэст». Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Жанчына ў снежні 2023 года з’ехала з Украіны разам з мужам да сваякоў. У студзені 2024-га яна адна паехала на радзіму, каб прадаць дом і аўтамабіль, якія там засталіся. А ў канцы лютага вярталася да мужа праз Беларусь і везла з сабой атрыманыя ад продажу грошы і ўсе астатнія зберажэнні сям'і. Усяго ў яе было 25 735 даляраў, 375 еўра, 2600 расійскіх рублёў, 5 беларускіх рублёў і 11 грыўняў — у эквіваленце гэта амаль 26,2 тысячы даляраў.

Украінка была ў курсе, што сумы, большыя за 10 000 даляраў, трэба дэклараваць, але дзе і як гэта рабіць, не ведала: яна заязджала ў Беларусь другі раз у жыцці і ўпершыню — з грашыма. Выйшаўшы ноччу з аўтобуса на прапускным пункце, яна, як і мінулым разам, пайшла разам з астатнімі пасажырамі ў чаргу на зялёны калідор.

Да жанчыны падышоў супрацоўнік мытні і спытаў, ці ёсць у яе грошы для дэкларавання. Яна адказала сцвярджальна і паведаміла, што вязе больш за 20 000 даляраў, сама паказала купюры. Украінку адвялі ўбок, пералічылі грошы і заявілі, што яна парушыла парадак дэкларавання. На жанчыну склалі пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне па ч. 2 арт.15.5 КаАП пра недэклараванне грашовых сродкаў. А самі грошы забралі.

Перайшла рысу

Суд адбыўся праз месяц, 28 сакавіка, сама замежніца на яго не прыехала — яе прадстаўляў адвакат. Паводле тлумачэнняў жанчыны, яна не ведала парадку дэкларавання, але зусім не хавала, што вязе грошы, і добраахвотна іх паказала. Пры гэтым яна падпісала пратакол і пагадзілася з правапарушэннем.

Мытнікі ж на судзе заявілі, што, ступіўшы за лінію зялёнага калідора, украінка фактычна заявіла пра адсутнасць тавараў і грошай, якія падлягаюць дэклараванню. Да гэтага моманту ў яе быў час азнаёміцца з інфармацыйнымі стэндамі на мытным посце, дзе расказваецца пра парадак дэкларавання, таксама яна мела магчымасць да ўваходу на зялёны калідор звярнуцца з пытаннем да супрацоўніка мытні, але нічога з гэтага жанчына не зрабіла. А значыць, у яе правапарушэнні няма ніякіх сумневаў.

У супрацоўнікаў мытні быў нават відэазапіс, на якім запісанае парушэнне. Але відэафайлы на дыску папросту не адкрыліся, і на судзе іх ніхто не ўбачыў. Аднак перашкодай для суддзі гэта не стала. Акрамя таго, адвакатка прадставіла дамовы куплі-продажу як пацверджанне паходжання грошай жанчыны, але гэта не адыграла ніякай ролі.

Без канфіскацыі? З канфіскацыяй

«Нормы закона падчас перамяшчэння праз мытную мяжу грашовых сродкаў не выкананыя, хоць пры неабходнай уважлівасці і прадбачлівасці яна мусіла і магла прадбачыць магчымасць наступлення шкодных наступстваў іх невыканання», — адзначаецца ў пастанове.

Суд прыйшоў да высновы, што ўкраінка вінаватая ў інкрымінаваным ёй правапарушэнні. І нават нібыта прадэманстраваў гуманнасць — прызначыў ёй мінімальны штраф у памеры пяці базавых велічынь, або 200 рублёў.

Але нягледзячы на тое, што ч. 2 арт. 15.5 КаАП прадугледжвае магчымасць пакарання ў выглядзе штрафу як з канфіскацыяй незадэклараваных сродкаў, так і без канфіскацыі, у гэтым выпадку (як і практычна ва ўсіх такіх выпадках) беларускі суд пастанавіў канфіскаваць усю канфіскаваную суму. Украінка страціла больш чым 26 000 даляраў — усе зберажэнні яе сям'і.

Чытайце таксама