Большасць з 30 асуджаных за «злачынствы пратэснай скіраванасці», якіх 4 верасня памілаваў Аляксандр Лукашэнка, атрымалі тэрміны за «абразу і паклёп» у інтэрнэце. Пра гэта паведаміў генеральны пракурор Андрэй Швед.
Швед паведаміў, што раней Лукашэнка даручыў камісіі па вяртанні беларусаў, якія з’ехалі, «разгледзець заявы на памілаванне грамадзян, якія адбываюць пакаранне за здзяйсненне экстрэмісцкіх злачынстваў».
— Паседжанню камісіі папярэднічала старанная праца, былі вывучаныя ўсе наяўныя матэрыялы, у тым ліку крымінальных справаў, матэрыялы, звязаныя з паводзінамі ў месцах пазбаўлення волі гэтых асобаў, — сказаў Андрэй Швед.
Паводле яго, чальцы камісіі ўлічвалі і іншыя абставіны: узрост, чыстасардэчнае раскаянне, запэўніванні гэтых асобаў, што яны будуць у далейшым няўхільна выконваць законы краіны, стан здароўя і іншыя абставіны.
— Пры гэтым мы ўлічылі таксама той факт, што гэтыя асобы не здзяйснялі гвалтоўных злачынстваў супраць прадстаўнікоў улады. Яны былі асуджаныя ў асноўным за абразу і паклёп у інтэрнэт-прасторы, — адзначыў генпракурор.
Чытайце таксама