Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Целесообразность ремонта отсутствует напрочь». В Беларуси все же будут сносить дома — министр ЖКХ рассказал какие
  2. «Чалавеку нельга забараніць імкнуцца да свабоды». Ціханоўская і Латушка звярнуліся да беларусаў у Дзень Волі
  3. На Дзень Волі (і інаўгурацыі Лукашэнкі) для астатняга свету заблакуюць частку беларускіх сайтаў і сэрвісаў
  4. Эксперты рассказали о том, что происходит на фронте, пока в Эр-Рияде США, Украина и Россия обсуждают условия прекращения огня
  5. Не папросяць майку ў Раналду. Зборная Беларусі па футболе даведалася апошняга суперніка па адборы на чэмпіянат свету
  6. Помните дрифт с Тилем Швайгером от IT-холдинга? Теперь команда жалуется
  7. Без яе магло не быць БНР, БССР і Беларусі, але за гэта яна заплаціла трагічна высокую цану. Гісторыя першай беларускай жанчыны-міністра
  8. Зеленский рассказал подробности встречи с Трампом, когда все закончилось спором и перепалкой
  9. В одном из регионов дорожает проезд в городском общественном транспорте. А какая ситуация в других областях и Минске?
  10. Чыноўнікі нанеслі чарговы ўдар па валюце. Што прыдумалі гэтым разам
  11. Новаўвядзенні для кіроўцаў і кліентаў мабільных аператараў, з'яўленне камісіі па валюце і карэктаванні для гандлю. Што зменіцца ў красавіку
  12. Беларусам предлагают купить билеты на концерт суперзвезды 2000-х в Минске. В объявлении есть момент, который настораживает. Рассказываем
  13. Ці ўбачаць беларусы даляр зноў па тры рублі? Прагноз па валютах
  14. Адзін з чыноўнікаў адказаў на пытанне, ці будуць зноў павышаць пенсійны ўзрост
  15. Як савецкая прапаганда рэкламавала БНР і чаму 25 сакавіка не стаў Днём Незалежнасці? Пагаварылі з удзельнікамі першых святкаванняў
  16. У Польшчы падлічылі, колькі беларусаў цяпер можа жыць у краіне. Дадзеныя ўражваюць
Читать по-русски


У праўладных памыйных каналах апублікавалі відэаводгук на прапагандысцкі фільм «Чужое неба» ад бабруйскага актывіста Уладзіміра Лазарава, які цяпер жыве ў эміграцыі ў Беластоку. Зрэшты, Лазараў быў і адным з герояў кіно. Яму яшчэ ў верасні 2024 года пазванілі ў тэлеграм «свае хлопцы, змагары з Вільні», якія папрасілі падрыхтаваць матэрыял для іх медыя. Але ні імёнаў, ні назвы гэтага медыя Уладзімір не запомніў і не ўдакладняў, паведамляе «Наша Ніва».

Уладзімір Лазараў. Скрыншот відэа
Уладзімір Лазараў. Скрыншот відэа

За чарговы эксклюзіў цяпер выдаецца «рэцэнзія» на фільм, якой Лазараў нібыта падзяліўся з дзяржаўнымі журналістамі пасля прэм’еры.

Насамрэч, гэты ролік Уладзімір адправіў заказчыкам зранку 18 сакавіка, прэм’ера ж фільма адбылася толькі ўвечары.

Як жа Уладзімір змог ацаніць фільм, які яшчэ не бачыў?

«Ну так, я яго не бачыў. Але па просьбе сказаў пару добрых словаў пра яго, — пракаментаваў „Нашай Ніве“ Лазараў. — Гэта ж толькі праз суткі стала вядома, што са мной чэкісты размаўлялі. А тады [здавалася, што гэта] былі свае, апазіцыянеры. Мне проста даслалі тэкст і папрасілі яго агучыць на камеру».

За гэты водгук Уладзіміру ў той жа дзень перавялі 30 еўра (каля 100 беларускіх рублёў).

«Добрага мала, канечне, у тым, што так атрымалася, але я не раблю з гэтага трагедыю сусветную, каб лезці ў пятлю. Рознае здараецца: і на роўнай дарозе можна нагу зламаць іншым разам. Я потым паглядзеў, што мяне найбольш падкупіла: яны сказалі, што прадстаўляюць медыярэсурс Warta. Я як даведаўся, што да чаго, адправіў ім смс-ку з мацернымі словамі. Яны прачыталі, што я пра іх думаю, але ў адказ нічога».