Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  2. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  3. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  4. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  5. Путин заговорил о «Новороссии как неотъемлемой части России» — вот на какие территории он намерен претендовать и после прекращения огня
  6. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
  7. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  8. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  9. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  10. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  11. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  12. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  13. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  14. Все печально. Получили свежую непубличную статистику Минздрава о рождаемости беларусов
Читать по-русски


У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што УСУ працягваюць спробы наступаць на Данецкім, Чырвона-Ліманскім і Паўднёва-Данецкім напрамках. Ва ўкраінскім Генштабе расказалі, што працягваюць стрымліваць наступ расійскіх войскаў у раёне Мар'інкі. У амерыканскім Інстытуце па вывучэнні вайны прааналізавалі вынікі саміту NATO, які прайшоў у Вільнюсе.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 505-ы дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: Працягваем весці наступальныя аперацыі на Мелітопальскім і Бярдзянскім напрамках

За мінулыя суткі армія Расіі атакавала Украіну ўдарнымі беспілотнікамі іранскай вытворчасці тыпу Shahed. Усяго задзейнічалі 15 дронаў-камікадзэ, знішчаныя 11 з іх. Агулам праціўнік нанёс больш за 60 авіяцыйных удараў і правёў 64 абстрэлы з рэактыўных сістэм залпавага агню па пазіцыях УСУ і населеных пунктах. Ёсць загінулыя і параненыя сярод цывільнага насельніцтва, у тым ліку дзеці. Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.

— На Северскім і Слабажанскім напрамках расійскія войскі з мінамётаў і артылерыі абстралялі больш за 10 населеных пунктаў Чарнігаўскай, Сумскай і Харкаўскай абласцей.

— На Купянскім напрамку УСУ трымаюць абарону. Праціўнік нанёс авіяўдар у раёне Кіслоўкі Харкаўскай вобласці. Абстраляў шэсць населеных пунктаў.

— На Ліманскім напрамку расійскія войскі спрабавалі наступаць у раёне Навасёлаўскага Луганскай вобласці. Нанеслі авіяцыйныя ўдары па чатырох населеных пунктах, абстралялі больш за 15 на Луганшчыне і ў Данецкай вобласці.

— На Бахмуцкім напрамку войска РФ нанесла авіяўдары ў раёнах трох населеных пунктаў Данецкай вобласці, абстраляла — больш за 15.

— На Аўдзееўскім напрамку УСУ адбілі атакі расійскіх войскаў у раёнах Аўдзееўкі і Данецкай вобласці. Праціўнік нанёс авіяўдар каля Панцеляймонаўкі ў Данецкай вобласці, абстраляў больш за 15 населеных пунктаў.

— На Мар'інскім напрамку Сілы абароны працягваюць стрымліваць наступ расійскіх войскаў у раёне Мар'інкі. Армія РФ нанесла авіяўдар каля Краснагораўкі Данецкай вобласці, абстраляла больш за 15 населеных пунктаў.

— На Шахцёрскім напрамку расійскія войскі спрабавалі наступаць у раёне Новаміхайлаўкі, але поспеху не мелі. Нанеслі авіяцыйныя ўдары каля трох населеных пунктаў Данецкай вобласці, абстралялі — шэсць.

— На Запарожскім і Херсонскім напрамках расійскае войска засяроджвае асноўныя намаганні на недапушчэнні прасоўвання УСУ. З артылерыі абстраляла больш за 20 населеных пунктаў Запарожскай, Днепрапятроўскай, Херсонскай вобласці і горад Херсон.

Сілы абароны Украіны працягваюць вядзенне наступальнай аперацыі на Мелітопальскім і Бярдзянскім напрамках, замацоўваюцца на дасягнутых рубяжах.

— Авіяцыя Сіл абароны нанесла шэсць удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі расійскіх сіл і чатыры — па зенітна-ракетных комплексах.

— Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі за суткі пабілі пункт кіравання, 16 артылерыйскіх сродкаў на агнявых пазіцыях, чатыры зенітна-ракетных комплексу і дзве станцыі РЭБ праціўніка.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua

Мінабароны Расіі: На Данецкім напрамку адбілі 16 атак УСУ

У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што ўначы нанеслі ўдар высокадакладнай зброяй вялікай далёкасці марскога базавання па месцах захоўвання боепрыпасаў УСУ. «Мэта ўдару дасягнутая. Усе прызначаныя аб’екты пабітыя».

— На Данецкім напрамку падраздзяленні Паўднёвай групоўкі войскаў адбілі шаснаццаць атак УСУ ў раёнах населеных пунктаў Вясёлае, Краснагораўка, Паўночнае, Новаміхайлаўка і Мар'інка Данецкай вобласці. У раёне населенага пункта Курдзюмаўка Данецкай вобласці спыненая дзейнасць украінскай дыверсійна-разведвальнай групы.

Падчас баявых дзеянняў знішчаныя шэсць пікапаў, тры самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі Krab, а таксама гаўбіцы «Мста-Б» і «Д-30» і радыёлакацыйная станцыя контрбатарэйнай барацьбы AN/TPQ-50.

— На Чырвона-Ліманскім напрамку падраздзяленнямі групоўкі войскаў «Цэнтр», ударамі авіяцыі і артылерыі нанесенае паражэнне жывой сіле і тэхніцы 63-й, 66-й і 67-й механізаваных брыгад УСУ ў раёнах населеных пунктаў Тарскае Данецкай і Кармазінаўка і Кузьміно Луганскай абласцей. Акрамя таго, у раёнах населеных пунктаў Чырвоная Дзіброва і Крамянная Луганскай вобласці адбітыя тры атакі УСУ. За суткі знішчаныя чатыры баявыя браніраваныя машыны, чатыры пікапы, самаходная артылерыйская ўстаноўка «Акацыя», а таксама гаўбіца «Д-30» УСУ.

— На Паўднёва-Данецкім напрамку агнём артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм групоўкі войскаў «Усход» спыненыя спробы УСУ правесці дзве атакі ў раёнах населеных пунктаў Раўнаполь і Новаданецкае Данецкай вобласці.

— На Запарожскім напрамку нанесенае паражэнне жывой сіле і тэхніцы 128-й горна-штурмавой брыгады УСУ ў раёне населенага пункта Пяціхаткі Запарожскай вобласці, а таксама адбітая атака падраздзяленняў 65-й механізаванай брыгады УСУ ў раёне населенага пункта Рабоціна Запарожскай вобласці.

Страты УСУ на гэтых напрамках склалі адзін танк, пяць баявых браніраваных машын, два аўтамабілі, самаходная артылерыйская ўстаноўка AS90 Braveheart, дзве гаўбіцы «Мста-Б», тры гарматы «Д-20», самаходная артылерыйская ўстаноўка «Гваздзік», а таксама адна баявая машына РСЗА «Град».

— На Купянскім напрамку аператыўна-тактычнай і армейскай авіяцыяй, артылерыяй Заходняй групоўкі войскаў пабітыя жывая сіла і тэхніка УСУ ў раёнах населеных пунктаў Краснае Першае, Ліман Першы Харкаўскай вобласці і Навасёлаўскае Луганскай вобласці. Знішчаныя два бронетранспарцёры, два аўтамабілі, гаўбіца «Д-20», а таксама дзве самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі «Гваздзік».

— На Херсонскім напрамку агнявое паражэнне наносілася па асабовым складзе і тэхніцы УСУ. Знішчаныя баявая браніраваная машына, тры аўтамабілі, а таксама дзве самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі: «Акацыя» і «Гваздзік».

Усяго за суткі, паводле МА РФ, нанесенае паражэнне 73 артылерыйскім падраздзяленням, жывой сіле і ваеннай тэхніцы УСУ ў 96 раёнах. У Данецкай вобласці знішчаныя склады боепрыпасаў 28-й механізаванай брыгады УСУ і 125-й брыгады тэрытарыяльнай абароны.

Сродкамі СПА перахопленыя адзінаццаць рэактыўных снарадаў сістэмы залпавага агню HIMARS. Знішчаныя чатырнаццаць украінскіх беспілотных лётных апаратаў.

Інстытут па вывучэнні вайны: Расія «праглынула» сваю паразу

Украіна заключыла важныя пагадненні на саміце NATO, якія зафіксавалі доўгатэрміновую падтрымку Украіны Захадам, і, імаверна, паслужаць асновай для патэнцыйнага павелічэння заходняй дапамогі Украіне ў галіне бяспекі, гаворыцца ў свежай справаздачы Інстытута па вывучэнні вайны.

Пры гэтым у ISW адзначаюць, што расійская інфармацыйная прастора агулам стрымана рэагавала на саміт NATO. Многія расійскія крыніцы сцвярджалі, што ніводная з дасягнутых на саміце дамоўленасцяў не стала нечаканасцю, мерапрыемства стала «правалам» для Украіны, бо тая не атрымала неадкладнага запрашэння ў NATO. Намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падкрэсліў, што ўдзельнікі саміту дзейнічаюць «прадказальна» і што Захад працягне аказваць ваенную дапамогу Украіне, таму Расія працягне пераследаваць свае мэты ва Украіне. Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў вымавіў шаблонную крамлёўскую фразу пра тое, што «гарантыі бяспекі» Украіне, якія дае «Вялікая сямёрка», «патэнцыйна вельмі небяспечныя» і з’яўляюцца замахам на інтарэсы бяспекі Расіі.

Аднак, як заўважаюць аналітыкі, саміт прадэманстраваў, наколькі далёка Расія аказалася адкінутая ад сваіх мэтаў, якія дэкларавала, урываючыся ва Украіну ў лютым 2022 года. Як тады заяўляў Крэмль, галоўнай мэтай было перадухіленне пашырэння NATO на ўсход і адцясненне ад межаў Расіі. Крэмль увесь час паўтараў гэтую мэту цягам усёй вайны. Адсутнасць агульнага рэзанансу ў расійскай інфармацыйнай прасторы ў сувязі з падзеямі на саміце NATO, а таксама ўступленнем Фінляндыі ў Альянс і згодай Турцыі на прыняцце ў NATO Швецыі, імаверна, сведчыць пра тое, што Крэмль «праглынуў гэта» і не хоча завастраць увагу на сваёй паразе.

У Інстытуце таксама звярнулі ўвагу на той факт, што расійскае войска ў дні саміту не наносіла ракетных удараў па ўкраінскай інфраструктуры. Такія паводзіны, кажуць эксперты, трохі адрозніваюцца ад таго, як Расія дзейнічала раней, імкнучыся наносіць ракетныя ўдары падчас буйных міжнародных палітычных падзей, звязаных з сітуацыяй ва Украіне.

12 ліпеня ўкраінскія сілы працягвалі контрнаступальныя аперацыі як мінімум на трох участках лініі фронту і, як паведамляецца, дамагліся поспехаў на некаторых з іх.

У Генштабе Украіны паведамілі, што ўкраінскія войскі працягваюць наступальныя дзеянні на Бахмуцкім, Мелітопальскім (захад Запарожскай вобласці) і Бярдзянскім (раён мяжы Данецкай і Запарожскай абласцей) напрамках.

Генштаб Украіны таксама паведаміў, што ўкраінскія сілы дамагліся частковага поспеху на рубяжах Белая Гара — Андрэеўка і Белая Гара — Курдзюмаўка (да 13 км на паўднёвы захад ад Бахмута).

Прэс-сакратар Таўрычаскай групы войскаў Украіны, маёр Валерый Шэршань заявіў, што ўкраінскія войскі дамагліся частковага поспеху і прасунуліся ўздоўж лініі фронту на Бярдзянскім напрамку.

Расійскія блогеры сцвярджалі, што ўкраінскія сілы таксама прасунуліся ў раёне Арэхава-Васільеўкі (11 км на паўночны захад ад Бахмута), на паўднёвы захад ад Вялікай Навасёлкі Данецкай вобласці і на поўдзень ад Арэхава ў заходняй частцы Запарожскай вобласці.

На што яшчэ звярнулі ўвагу эксперты:

  • расійскія і ўкраінскія сілы правялі абмежаваныя наземныя атакі ўздоўж лініі Купянск — Сватава;

  • расійскія і ўкраінскія войскі працягвалі сутычкі ў раёне Крамянной, дзе, як паведамляецца, расійскія сілы дамагліся абмежаваных поспехаў;

  • расійскія і ўкраінскія войскі правялі наземныя атакі на лініі Аўдзееўка — Данецк;
  • украінскія сілы працягнулі абмежаваныя механізаваныя штурмавыя аперацыі на захадзе Запарожскай вобласці;

  • расійскія акупацыйныя ўлады абяцаюць лячэнне, каб прымусіць жыхароў акупаваных тэрыторый атрымліваць расійскія пашпарты і перасяляцца на тэрыторыю Расіі.