Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  2. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  3. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  4. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  5. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  6. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  7. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  8. Заявления Путина о прорыве в Курской области могут говорить о его желании «затушевать» отказ от перемирия — эксперты
  9. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  10. Кочанова ответила на вопрос, будут ли повышать пенсионный возраст в ближайшее время
  11. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  12. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  13. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
Читать по-русски


«Рэпрэсіі і атака супраць грамадзянскай супольнасці былі памылкай тых, хто прыняў такое рашэнне», — упэўненая амбасадарка Літвы ў Беларусі па асаблівых даручэннях Аста Андрыяўскене. «Люстэрка» пагаварыла з дыпламаткай пра яе ўспрыманне 2020 года, пра беларускіх палітвязняў і пра тое, як можна дабивацца іх вызвалення.

Посол Литвы по особым поручениям Аста Андрияускене. Фото предоставлено собеседницей
Амбасадарка Літвы па асаблівых даручэннях Аста Андрыяўскене. Фота ад суразмоўніцы

Рэдакцыя «Люстэрка» разам з дзясяткамі іншых незалежных медыя і грамадскіх арганізацый запускае марафон дапамогі палітвязням і іх сем’ям «Нам не ўсё адно!». Мы будзем збіраць грошы для людзей, якіх беларускі рэжым усімі сіламі спрабуе ізаляваць. Улады хочуць, каб палітычныя зняволеныя і іх блізкія адчувалі сябе забытымі — і нам, беларусам, вельмі важна гэтага не дапусціць. Дапамажыце людзям, якія апынуліся за кратамі за свае перакананні.

 

Тут падрабязнасці марафону і важная інфармацыя для чытачоў з Беларусі

Дзеля вашай бяспекі рэдакцыя «Люстэрка» заклікае не данаціць з картак беларускіх банкаў. Калі вы чытаеце гэта знаходзячыся ў Беларусі — вы ўжо робіце вельмі важную справу. Вы пераадольваеце страх і не даяце рэжыму прымусіць вас не глядзець вакол.

Грошы будуць збірацца на адзіны рахунак фонду «21 мая», створанага Вольгай Гарбуновай, прадстаўніцай Кабінета па сацыяльных пытаннях. Пасля яны будуць перададзеныя арганізацыям, якія дапамагаюць палітвязням і іх сем’ям.

Мінімальнае ахвяраванне ўстаноўленае на ўзроўні 5 еўра для таго, каб не даць нядобразычліўцам заблакаваць кампанію па зборы сродкаў вялікай колькасцю маленькіх плацяжоў — яны выклікаюць падазрэнні ў аплатнай сістэмы, і яна спыняе прыём грошай.

«Улетку 2020 года было прадчуванне магчымай свабоды»

— Ці чакалі вы ў 2020 годзе, што падзеі ў Беларусі будуць развівацца менавіта такім чынам — нематываваны гвалт супраць мірных дэманстрантаў, дзясяткі тысяч затрыманых, тысячы палітвязняў?

— Я прыехала ў Мінск у пачатку 2020 года. І для мяне, як і, думаю, для кожнага, хто быў у той час у Беларусі, тое, што адбывалася тады, пакінула ўражанне на ўсё жыццё. Улетку 2020 года было прадчуванне пераменаў, прадчуванне магчымай свабоды. Усё было вельмі прыгожа. І мне гэта вельмі нагадвала час у Літве за некалькі гадоў да аднаўлення незалежнасці. Ужо было ў паветры адчуванне свабоды, ужо былі маршы і гэтак далей.

А тое, што здарылася пасля: рэпрэсіі, атака на грамадзянскую супольнасць, на людзей Беларусі — гэта быў сапраўды неадэкватны адказ на абсалютна мірныя мерапрыемствы.

— Калі вы апошні раз былі ў Беларусі?

— Я вярнулася ў Літву [з Мінска] у 2021 годзе.

— Пасля падзей 2020 года вашае стаўленне да беларусаў змянілася?

— Літва падтрымлівала і падтрымлівае беларускую грамадзянскую супольнасць і яе імкненне да свабоды. Шмат гадоў да 2020 года мы ўжо бачылі гэтых светлых людзей, мы падтрымлівалі грамадзянскую супольнасць. І я думаю, што мы ўжо нядрэнна разумеем сітуацыю ў краіне, якая яна складаная. У прынцыпе, стаўленне не памянялася. Мы гэтак жа паважаем тых людзей, якія імкнуцца да свабоды, якія змагаюцца за незалежнасць сваёй краіны.

— Ці думалі вы тады, што рыторыка беларускіх уладаў у дачыненні да Літвы зменіцца і стане настолькі негатыўнай?

— Літва ніколі не адчувала асабліва добрай рыторыкі беларускіх уладаў. І за шмат гадоў мы ўжо прывыклі да гэтага, рэагуем спакойна, без лішніх эмоцый. Што мяне ўсё яшчэ здзіўляе, дык гэта неабгрунтаваныя фантазіі. Калі пра рэчы, якія я бачыла на свае вочы, я чую абсалютна выдуманыя гісторыі. Складана нават паверыць, адкуль такія гісторыі, якія не маюць нічога агульнага з рэальнасцю. А так, у прынцыпе, мы рэагуем спакойна.

— Якія менавіта гісторыі вы маеце на ўвазе?

— Розныя гісторыі, якія не маюць дачынення да рэальнасці.

«Нашым людзям складана зразумець, за што палітвязні ў турме»

— На 28 ліпеня ў Беларусі афіцыйна прызнаны палітвязнем 1481 чалавек. Чые гісторыі вас больш за ўсё ўразілі?

— Гэта сапраўды вялікая, неймаверная лічба, больш чым тысяча чалавек. Усе гэтыя людзі — героі Беларусі. І не толькі яны, але і тыя, хто дапамагае, хто перадае ім перадачы, хто піша лісты. Дзеці, якія ім малююць малюнкі. Таму я не хацела б нейкую адну гісторыю падкрэсліваць, яны ўсе героі.

Олег Груздилович с женой и Аста Андрияускене, Вильнюс, сентябрь 2022 года. Фото предоставлено собеседницей
Алег Груздзіловіч з жонкай, Аста Андрыяўскене і павераны ў справах ЗША ў Беларусі Рубен Аруцюнян, Вільнюс, верасень 2022 года. Фота ад суразмоўніцы

— Ці падтрымліваеце вы сувязь з кімсьці з палітвязняў, пішаце лісты некаму з іх?

— Так, вядома. Калі я была ў Мінску, мы рабілі рэгулярныя сустрэчы ў амбасадзе са сваякамі палітвязняў. Пасля таго як я вярнулася ў Вільнюс, таксама па магчымасці сустракаюся з былымі палітычнымі зняволеным. МЗС Літвы нават арганізоўвала акцыю: мы ездзілі ў розныя гарады разам з праваабарончым цэнтрам «Вясна» і расказвалі людзям пра сітуацыю ў Беларусі. І разам з імі пісалі лісты палітвязням.

Вядома, заўсёды вельмі складана растлумачыць, за што палітвязні ў турме. Асабліва часта пытаюць дзеці. А ты кажаш, што адвакаты ў турме, бо яны абаранялі людзей у судзе. Медыкі ў турме, бо яны аказвалі медыцынскую дапамогу. А журналісты — бо асвятлялі падзеі (хоць гэта наогул іх праца). Святары сказалі, што яны супраць гвалту. У дэмакратычнай краіне такое складана зразумець.

І для мяне гонар ведаць гэтых людзей, з імі сустракацца. Учора (27 ліпеня. — Заўв. рэд.) я была на прэзентацыі кнігі аднаго з былых палітычных зняволеных, журналіста Алега Груздзіловіча. Для мяне ён — адзін з прыкладаў таго, як можна захаваць чалавечнасць у нечалавечых умовах. Мы сустрэліся ў першыя дні, калі Алег толькі прыехаў у Літву, і я была здзіўленая яго аптымізмам і магчымасцю глядзець на тое, што здарылася, без нянавісці, а больш з іроніяй і нават з нейкай доляй аптымізму. Думаю, на такіх людзях і трымаецца Беларусь.

«Калі будзе відаць прагрэс, Еўрапейскі саюз будзе гэта абмяркоўваць»

— Сярод родных і блізкіх палітвязняў цяпер ёсць два меркаванні пра тое, як вырашаць гэтую праблему. Адны кажуць, што трэба дабівацца зняцця санкцый дзеля вызвалення людзей. Другія — што ў такім выпадку не застанецца ніякіх рычагоў уплыву на Лукашэнку. Які з гэтых варыянтаў лепшы? Ці, можа, ёсць трэці спосаб?

— Трэба дабівацца вызвалення ўсіх палітычных зняволеных. Для гэтага варта выкарыстоўваць усе інструменты. Я думаю, што дэмакратычныя сілы Беларусі разам са сваякамі палітвязняў шукаюць найлепшую стратэгію, як гэта зрабіць.

Трэба думаць пра розныя інструменты, розныя падыходы. Міжнародныя арганізацыі павінныя быць больш уцягнутыя ў гэта, асабліва тыя, што займаюцца гуманітарным пытаннем. Напрыклад, у выпадку зняволеных, у якіх вельмі цяжкая і вельмі кепская сітуацыя са здароўем. Але ўсе інструменты маюць права абмяркоўвацца.

— То-бок выбраць нейкі з гэтых варыянтаў складана?

— Думаю, не я павінная выбіраць. Добра было б, каб было адзінае меркаванне сваякоў палітвязняў. Мы звычайна стараемся выслухаць усіх. Цяпер я таксама чую, што меркаванні пакуль розныя.

Аста Андрияускене вместе с другими дипломатами в гостях у Светланы Алексиевич в сентябре 2020 года, когда был риск задержания писательницы. Фото предоставлено собеседницей
Аста Андрыяўскене разам з іншымі дыпламатамі ў гасцях у Святланы Алексіевіч у верасні 2020 года, калі была рызыка затрымання пісьменніцы. Фота ад суразмоўніцы

— На вашую думку, што мусіць адбыцца, каб Літва зняла санкцыі з Беларусі?

— Па-першае, гэта не санкцыі Літвы. Гэта санкцыі, якія ўведзеныя Еўрапейскім саюзам, і толькі ўсе краіны ЕС аднагалосна могуць іх прызначаць і здымаць. Умовы для гэтага даўно агучаныя кіраўнікамі Еўрапейскага саюза. Гэта вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, спыненне рэпрэсій і свабодныя выбары. Калі ёсць крокі ў гэты бок, столькі і столькі чалавек вызвалілі, ужо няма рэпрэсій такі і такі час, трэба прадстаўляць доказы і тады глядзець.

— То-бок калі, у тэорыі, заўтра Лукашэнка адпусціць частку палітвязняў, гэтага будзе дастаткова для пачатку размовы пра зняцце ці змякчэнне санкцый?

— Думаю, калі будзе відаць прагрэс у тых сферах, пра якія я казала, Еўрапейскі саюз будзе гэта абмяркоўваць. Пакуль такога прагрэсу не відаць. Нават наадварот, сітуацыя пагаршаецца.

«Свабода і незалежнасць Беларусі ў руках саміх людзей»

— Што б вы хацелі сказаць палітвязням і іх сем’ям?

— Па-першае — што Літва падтрымлівала і падтрымлівае грамадзянскую супольнасць Беларусі. І надалей мы будзем рабіць усё, каб пытанне пра імкненне беларусаў да свабоды, пытанне палітычных зняволеных было на міжнародным парадку дня. Мы і далей будзем дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў дапамозе, каго пераследуюць у іх краіне. У нас цяпер застаўся толькі адзін консул, консульства ў Гродне закрытае, але ў выпадку неабходнасці мы адкрываем гуманітарныя візы, у тым ліку для былых палітвязняў.

Па-другое, я думаю, што справядлівасць — гэта не толькі вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, але і прыцягненне да адказнасці тых, хто чыніў гэтыя злачынствы, хто парушаў правы чалавека. У Літве Генеральная пракуратура распачала справу ў рамках універсальнай юрысдыкцыі і расследуе дзясяткі выпадкаў парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Тут хачу сказаць, што вельмі важна ў такіх выпадках мець доказы: дакументы, даведкі, імёны і прозвішчы людзей, якія ўцягнутыя ў гэтыя злачынствы.

І апошняе: як прадстаўніца краіны, якая вельмі шануе і цэніць сваю свабоду, у якой доўгая гісторыя барацьбы за незалежнасць, я хачу сказаць, што свабода і незалежнасць вартыя таго, каб за іх змагацца і іх абараняць. Гісторыя даказвае, што заглушыць гэтую прагу свабоды немагчыма. Урэшце яна прарастае праз асфальт і перамагае.

Вядома, мы ў Літве хацелі б бачыць суседнюю краіну свабоднай, незалежнай і еўрапейскай. Мы гатовыя дапамагчы, але свабода і незалежнасць Беларусі ў руках саміх людзей Беларусі.

Чытайце таксама