Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  2. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  3. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  4. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  5. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  6. ISW: Путин может устроить торги и потребовать взамен на 30-дневное прекращение огня различные уступки
  7. У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Гэтым разам не на капейку
  8. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  9. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  10. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  11. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  12. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
  13. Зяленскі выказаўся наконт сітуацыі ў Курскай вобласці
  14. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  15. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  16. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  17. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  18. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
Читать по-русски


Крэмль збіраецца працягваць вайну ва Украіне да 2026 года. У яго планах — захоп Харкава і Дняпра. Пра гэта напісаў ваенны аналітык BILD Юліян Рэпке са спасылкай на звесткі, перададзеныя крыніцамі ў разведцы.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Баец украінскай арміі. Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Паводле гэтай інфармацыі, улады РФ разлічваюць, што Захад знізіць падтрымку Украіны, а таксама спадзяюцца на імітацыю перамоваў, каб увесці сусветную супольнасць у зман адносна «мірных намераў» Расіі. Насамрэч у Крамлі не плануюць ніякага перамір'я і распрацоўваюць новы сярэднетэрміновы план вайны, сцвярджаюць крыніцы.

Инфографика: BILD
Інфаграфіка: BILD
  • Расійскія ўлады плануюць да канца 2024 года ўсталяваць поўны кантроль над Данецкай і Луганскай абласцямі і дайсці да ракі Аскол у Харкаўскай вобласці.
  • Да канца 2026 года плануюць наступаць далей на захад да Дняпра, захапіўшы значную частку Запарожскай, Днепрапятроўскай і Харкаўскай абласцей, у тым ліку гарады Харкаў, Днепр і Запарожжа.
  • На Херсонскім фронце збіраюцца ўтрымліваць абарону па Дняпры, не наступаючы на правы бераг на Херсон ці Адэсу.

«Усе ўсходнія тэрыторыі лявей Дняпра мусяць быць заваяваныя цягам 36 месяцаў, — заявіла крыніца. — Тады рака стане новым фронтам». Паводле звестак нямецкай разведкі, улады РФ гатовыя штогод страчваць ва Украіне да 100 000 салдат.

Пра тое, што максімалісцкія мэты Расіі ўключаюць кантроль над усімі чатырма абласцямі Украіны, часткі якіх яна незаконна анексавала, пісаў амерыканскі Інстытут па вывучэнні вайны. Такая капітуляцыя непрымальная з пункту гледжання жыццёва важных інтарэсаў нацыянальнай бяспекі як Украіны, так і Захаду, падкрэслівалі ў ISW.

Вайна ва Украіне ўжо абышлася Расіі ў 315 000 забітых і параненых вайскоўцаў, або амаль 90% асабовага складу, які яна мела на момант пачатку канфлікту. Страты Масквы ў асабовым складзе і бранятэхніцы, нанесеныя ўкраінскімі вайскоўцамі, адкінулі расійскую вайсковую мадэрнізацыю на 18 гадоў назад, паведамляла агенцтва Reuters са спасылкай на звесткі амерыканскай разведкі.